Карма (Добрускі раён)
вёска ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Карма́[2] — вёска ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці. Карма ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Кармянскага сельсавету.
Карма | |
трансьліт. Karma | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Сельсавет: | Кармянскі |
Насельніцтва: | 1051 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247170 |
СААТА: | 3212828041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′38″ пн. ш. 31°30′48″ у. д. / 52.34389° пн. ш. 31.51333° у. д.Каардынаты: 52°20′38″ пн. ш. 31°30′48″ у. д. / 52.34389° пн. ш. 31.51333° у. д. |
± Карма | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 1051 чалавек[1]
- 2005 год — 1141 челавек
- 1999 год — 1238 чадавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьУ вёсцы разьмешчаны Яана-Кармянскі жаночы манастыр. У Сьвята-Пакроўскай царкве, пабудаванай у 1832 годзе, захоўваюцца мошчы сьвятога Яана Кармянскага. Храм у пляне мае крыжападобную форму і ў пяцігранную апсіду з бакавымі рызьніцамі.
Выхадцы
рэдагавацьКарма зьяўляецца радзімай народнага пісьменьніка БССР Івана Шамякіна. У цэнтры вёскі яму ўсталяваны бюст поруч Дома культуры і бібліятэкі. Бібліятэка носіць імя Івана Шамякіна. Бюст выкананы скульптарамі Зьмітром і Іванам Паповымі. Помнік выкананы з бронзы і ўсталяваны на гранітна-мармуровы пастамэнт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 140