Мурманск

горад у Расеі

Му́рманск (па-расейску: Мурманск) — горад у Расеі, цэнтар Мурманскай вобласьці, з 1985 году — горад-герой. Насельніцтва — 287 847 жыхароў (на 2020 год), гэта пакуль што найбуйнейшы горад у сьвеце на поўнач ад палярнага кругу. Адлегласьць ад Масквы 1967 км[1]. Мурманск — вялікі порт на ўзьбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае. Чыгуначная станцыя, аэрапорт. Праз горад праходзіць фэдэральная аўтамагістраль «Кола» (Санкт-Пецярбург — Петразаводзк — Мурманск — Барысаглебскі/мяжа з Нарвэгіяй)[2]. Ад 1962 году ў Мурманску дзейнічаюць тралейбусы[3].

Мурманск
рас. Мурманск
Коллаж Мурманск.png
Па гадзіньнікавай стрэлцы зь верхняга левага кута: мэмарыял «Абаронцам Савецкага Запаляр'я ў гады Вялікай Айчыннай вайны», сквэр на плошчы Пяць кутоў і гатэльна-дзелавы цэнтар «Арктыка», мэмарыял «Маракам, якія загінулі ў мірны час», панарама Мурманска з заходняга берага Кольскай затокі, атамны ледакол «Ленін»
RUS Murmansk COA.svg Flag of Murmansk Oblast.svg
Герб Мурманску Сьцяг Мурманску
Дата заснаваньня: 4 кастрычніка 1916
Горад з: 1916
Былая назва: Раманаў-на-Мурмане (да 1917)
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Мурманская вобласьць
Кіраўнік: Андрэй Сысоеў
Плошча: 154,4 км²
Вышыня: 51 м н. у. м.
Унутраны падзел: 3 акругі: Ленінская, Кастрычніцкая і Першамайская
Насельніцтва: 287 847 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 8152
Паштовы індэкс: 183000
Нумарны знак: 51
Геаграфічныя каардынаты: 68°58′ пн. ш. 33°5′ у. д. / 68.967° пн. ш. 33.083° у. д. / 68.967; 33.083Каардынаты: 68°58′ пн. ш. 33°5′ у. д. / 68.967° пн. ш. 33.083° у. д. / 68.967; 33.083
Мурманск на мапе Расеі
Мурманск
Мурманск
Мурманск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.citymurmansk.ru/

Рыбная і рыбапепапрацоўчая прамысловасьць, суднабудаваньне і суднарамонт, будаўнічых матэрыялаў. Тралавы, селядцовы і прыёмна-транспартны флёты. Мурманск — першы пункт Паўночнага марскога шляху. База ледакольнага, у тым ліку атамнага флёту. У горадзе разьмешчаныя тры ВНУ. Абласны драматычны тэатр, абласная філярмонія[4]. Краязнаўчы, ваенна-марскі і мастацкі музэй. Каля Мурманска — ваенна-марская база Гаджыева[5].

У горадзе знаходзіцца аддзяленьне беларускай амбасады.

ГісторыяРэдагаваць

 
Мурманская гавань

Заснаваны 21 верасьня 1916 году ў сувязі з стварэньнем марскога порту ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 году быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 году ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 году — цэнтар Мурманскай губэрні, з 1927 году — Мурманскай акругі Ленінградзкай вобласьці, з 1938 году абласны цэнтар. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забесьпячэньні СССР і арміі, бо празь яго ішлі грузы, якія паступалі з краінаў-хаўрусьніц па барацьбе з нацысцкай Нямеччынай.

ЭканомікаРэдагаваць

Галоўныя галіны прамысловасьці — рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднарамонтная, вытворчасьць будматэрыялаў.

АсобыРэдагаваць

Гарады-сябрыРэдагаваць

Гарады-пабрацімы Мурманска[6]
Горад дата падпісаньня пагадненьня
Рованіемі 23 красавіка 1962
Люлеа 26 сакавіка 1972
Трумсё 10 ліпеня 1972
Вадсё 30 красавіка 1973
Джэксанвіль 14 ліпеня 1975
Гронінген 20 чэрвеня 1989
Шчэцін 8 красавіка 1993
Акюрэйры 14 кастрычіка 1994
Аланья 17 лютага 2014
Менск 21 жніўня 2014
Харбін 9 верасьня 2016

ГеаграфіяРэдагаваць

КліматРэдагаваць

  Кліматычныя зьвесткі для Мурманску  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн
Сярэдні максымум t, °C −7,4 −7,6 −3,2 1,6 6,8 13,6 16,9 14,7 9,2 2,8 −2,4 −5,7
Сярэдняя t, °C −10,6 −10,7 −6,3 −1,5 3,7 9,6 12,9 11,4 6,8 1,1 −4,8 −8,7
Сярэдні мінімум t, °C −13,8 −13,8 −9,3 −4,5 0,6 5,7 9 8,2 4,5 −0,6 −7,1 −11,6
Норма ападкаў, мм 31 22 19 22 30 54 61 63 53 46 43 37
Крыніца: Климат: Мурманск // Climate-Data.org

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Паспорт города Мурманска(рас.) Праверана 1 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Воронин А. В., Никонов С. А. МУРМАНСК // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://bigenc.ru/geography/text/2238708 Дата обращения: 01.06.2020
  3. ^ АО «Электротранспорт города Мурманска»(рас.) Праверана 1 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Культура(рас.). Администрация города Мурманска - официальный сайт. Праверана 1 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ Мурманск // БЭ. Т. 11. — Менск, 2000. С. 34
  6. ^ Международное и межмуниципальное сотрудничество(рас.). Администрация города Мурманска - официальный сайт. Праверана 1 чэрвеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Мурмансксховішча мультымэдыйных матэрыялаў