Wargaming.net

Беларускі вытворца кампутарных гульняў
(Перанакіравана з «Wargaming»)

Wargaming (бел. Ўоргеймінг) — прыватная кампанія-распрацоўнік стратэгічных гульняў, заснаваная ў 1998 року. Аддзяленьні кампаніі дзейнічаюць у Беларусі, Украіне, ЗША, Расеі, Аўстраліі, Фінляндыі, Чэхіі.

Wargaming
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Давайце змагацца
Заснаваная 2 жніўня 1998 (26 гадоў таму)
Заснавальнікі Віктар Кіслы
Краіна
Разьмяшчэньне Нікасія (Кіпр)
Ключавыя фігуры Віктар Кіслы (CEO)[1]
Галіна індустрыя відэагульняў
Прадукцыя кампутарныя гульні
Абарачэньне $367 млн (2017)
Апэрацыйны прыбытак $35 млн (1-я пал. 2013)
Лік супрацоўнікаў >4500 (2019)[2]
Даччыныя кампаніі «Гейм Стрым» (Менск, Беларусь; 90%), «Ўоргеймінг Сіетл»(en) (ЗША), «Ўоргеймінг Чыкага-Балтымор»(en) (ЗША)

Разьмяшчэньне

рэдагаваць

На 2016 г. «Ўоргеймінг» меў 15 сядзібаў у 10 краінах —

Мінуўшчына

рэдагаваць

2 жніўня 1998 г. студэнт фізычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Віктар Кіслы (нар. 1976; Менск, Беларуская ССР) разам з 4 аднакурсьнікамі заснаваў прадпрыемства «Гейм Стрым» (анг. game stream — гульнявы паток). У сакавіку 2000 г. выпусьцілі он-лайн-выданьне ангельскай гульні «Аб войнах Старажытнасьці»(en) (АВС; лац. DBA, De Bellis Antiquitatis)[4].

Пры канцы 2000 г. у падразьдзяленьні «Адамантыюм» распрацавалі банэрны(en) аптымізатар «Рэклямны рэвальвэр» (анг. AdRevolver)[5], які 22 лістапада 2004 г. прадалі амэрыканскаму прадпрыемству «БлюЛітыюм»(en) (Сан-Хасэ, штат Каліфорнія).

22 верасьня 2003 г. пад маркай «Ўоргеймінг» выпусьцілі па-ангельску гульню «Масіўны штурм»(en) (анг. Massive Assault), у працяг якой штогод у 2004—2006 гг. выпускалі новыя выданьні гульні. 22 жніўня 2007 г. адбыўся выхад на расейскай мове гульні «Заселены востраў: Пасьляслоўе»(ru) паводле аднайменнай аповесьці расейскіх пісьменьнікаў-братоў Аркадзя і Барыса Стругацкіх «Заселены востраў»(ru) 1969 году.

4 лістапада 2007 г. «Ўоргеймінг» набыла незалежную студыю кампутарных гульняў «Arise» (Менск), павялічыўшы свой штат да 800 супрацоўнікаў. Іхні супольны расейскамоўны праект «Апэрацыя Багратыён»(ru), выпушчаны 20 красавіка 2008, атрымаў узнагароду «Найлепшай стратэгічнай гульні» КРГ-2008.

3 сакавіка 2008 г. Віктар Кіслы ў Лёндане (Ангельшчына) зарэгістраваў таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Ўоргеймінг», якому перадалі правы на будучыя гульні «Ваенны парадак»(en) 2009 г. і «Сьвет танкаў»(en) 2010 году. 9 верасьня 2009 г. выпусьцілі гульню «Ваенны парадак», паводле пагадненьня зь японскім прадпрыемствам «Квадрат-Энікс»(ja) (Токіё) ад 16 красавіка 2009 году. 12 жніўня 2010 г. выпусьцілі он-лайн-гульню «Сьвет танкаў».

На 15 сьнежня 2010 г. прадпрыемства мела звыш 200 супрацоўнікаў. На 1 сьнежня 2011 г. прадпрыемства наймала 360 супрацоўнікаў. У ліпені 2011 г. было адкрытае эўрапейскае прадстаўніцтва ў Парыжы (Францыя), якое ўзначаліў колішні выканаўчы дырэктар эўрапейскага аддзяленьня Blizzard Entertainment Фрэдэрык Мэну (франц. Frédéric Menou). 26 ліпеня 2011 на Кіпры была заснаваная кампанія Wargaming Public Co. Ltd (Нікасія).

7 жніўня 2012 г. «Ўоргеймінг» набыў аўстралійскага вытворцу гульнявога рухавічка «Біг Ўорлд»(en) (Сыднэй; анг. big world — вялікі сьвет) за $45 млн[6]. У сьнежні 2012 г. набылі амэрыканскую студыю «Дзень 1»(en) (Чыкага, штат Іліной; анг. Day 1 Studios) за $20 млн[7]. 14 лютага 2013 году Wargaming.net набыла студыю Gas Powered Games, стваральніцу такіх праектаў, як Supreme Commander, Dungeon Siege і Demigod; цяпер студыя мае назву «Wargaming Seattle».

На красавік 2013 г. уласьнікамі акцыяў «Ўоргеймінг» былі Віктар Кіслы (38,5%), яго бацька Ўладзімер Кіслы (25,5%), супрацоўнікі Мікалай Кацалапаў (17%) і Іван Міхневіч (17%)[8]. На 18 жніўня 2013 г. «Ўоргеймінг» налічваў звыш 2000 супрацоўнікаў, у тым ліку ў выніку адкрыцьця цягам 2012 г. новых падразьдзяленьняў у Сынгапуры, Японіі (студзень) і Паўднёвай Карэі (Сэул, жнівень). На 22 жніўня 1600 (80%) супрацоўнікаў знаходзіліся ў Беларусі[9].

1 лістапада 2013 г. па-ангельску выйшла гульня «Сьвет баявых самалётаў» (анг. World of Warplanes), што прыцягнула звыш 4,5 млн гульцоў. На 27 сьнежня «Сьвет танкаў» налічваў звыш 80 млн улічаных гульцоў, «Ўоргеймінг» наймаў звыш 2800 адмыслоўцаў.

На 17 сакавіка 2014 г. прадпрыемства мела звыш 3000 супрацоўнікаў[10]. За 2014 г. выручка «Ўоргеймінг» склала $505 млн. У 2015 г. з больш як 100 млн карыстальнікаў гульнявых рахункаў «Ўоргеймінг» плацілі каля 25% гульцоў у сярэднім па $25 за месяц[11].

17 верасьня 2015 г. выпусьцілі гульню «Сьвет баявых караблёў» (анг. World of Warships), беларускі саматужны пераклад якой зьявіўся 12 лістапада дзякуючы моладзевай творчай грамадзе (МТГ) «Рэзэрвацыя» з удзелам 4 перакладнікаў, у тым ліку Аляксандра Шумскага з Барысава (Менская вобласьць) і Сяржука Ўшава. Адначасна 12 лістапада МТГ «Рэзэрвацыя» выпусьціла пераклад гульні «Сьвет танкаў», што налічвала ў Беларусі 100 тыс. гульцоў[12]. На 17 лютага 2016 г. у 16-павярховай сядзібе ў Менску (прасп. Партызанскі, д. 178/2; даччынае ТАА «Гейм Стрым») працавалі каля 2000 адмыслоўцаў[13].

Рок выхаду Назва Жанр Ацэнкі
2000 DBA Online Пакрокавая стратэгія
2003 Massive Assault Пакрокавая стратэгія 80,11%[14], 77[15]
2004 Massive Assault Network Пакрокавая стратэгія 78,15%[16], 74[17]
2005 Massive Assault: Domination Пакрокавая стратэгія 69,61%[18], 69[19]
2006 Massive Assault Network 2 Пакрокавая стратэгія 76,00%[20], 72[21]
2007 Galactic Assault: Prisoner of Power Пакрокавая стратэгія 69,47%[22], 68[23]
2009 Order of War Стратэгія ў рэальным часе 71,67%[24], 69[25][26][27]
2010 Order of War: Challenge Стратэгія ў рэальным часе 72,50%[28], 70[29]
2010 (Расея)
2011 (Эўропа, Паўночная Амэрыка, Кітай)
2012 (Паўднёва-Ўсходняя Азія, Віетнам, Паўднёвая Карэя)
World of Tanks Масавая шматкарыстальніцкая онлайнавая гульня 82,15%[30], 80[31]
25 верасьня 2013 (СНД)

12 лістапада 2013[32] (Паўночная Амэрыка, Эўропа)

World of Warplanes Масавая шматкарыстальніцкая он-лайнавая гульня
2014 World of Tanks: Xbox 360 Edition Шматкарыстальніцкі он-лайнавы баявік
2014 World of Tanks Blitz Шматкарыстальніцкі он-лайнавы баявік
2015 World of Warships Шматкарыстальніцкі он-лайнавы баявік
2015 World of Tanks: Xbox One Edition Шматкарыстальніцкі он-лайнавы баявік
2015 World of Tanks Generals Пакрокавая калекцыйная картачная гульня
2016 Smash Squad
2016 Master of Orion: Conquer the Stars Пакрокавая стратэгія
2016 Hybrid Wars Стралялка з выглядам зьверху
2018 World of Warships Blitz Шматкарыстальніцкі он-лайнавы баявік
2019 Pagan Online Ролевая гульня-заруба
2019 World of Warships Xbox One і PlayStation 4 Шматкарыстальніцкі он-лайнавы баявік
  1. ^ https://web.archive.org/web/20150924020815/http://www.gamezone.com/news/09_22_09_01_05PM.htm
  2. ^ АА. (14 верасьня 2019) 10 фактаў пра Wargaming: ад «Танчыкаў» да Дня танкіста Навука і тэхналёгіі. Радыё «Свабода»Праверана 16 верасьня 2019 г.
  3. ^ Нашыя сядзібы вакол сьвету (нашыя мясьціны) (анг.) // Ўоргеймінг, 2016 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  4. ^ Ваенная анлайн-гульня «Аб войнах Старажытнасьці» (анг.)
  5. ^ Пра нас (рас.) // «Адамантыюм», 2012 г. Праверана 16 верасьня 2019 г.
  6. ^ Сяргей Гезгала. Беларускі бізнэсмэн купіў кампанію ў Аўстраліі за $45 мільёнаў // Наша ніва : газэта. — 22 жніўня 2012. — № 31 (772). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
  7. ^ Ягор Марціновіч. Свет танкаў Віктара Кіслага - партрэт // Газэта «Наша ніва», 17 лютага 2013 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  8. ^ Аляксандар Арсёнаў. «Ўоргеймінг» праганяюць з біржы // Газэта «Наша ніва», 9 сьнежня 2014 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  9. ^ БелаПАН. «Ўоргеймінг» абвясьціла дату выхаду «Сьвету баявых самалётаў» // Газэта «Наша ніва», 22 жніўня 2013 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  10. ^ Пра нас (анг.) // Ўоргеймінг, 2016 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  11. ^ Аляксандар Арсёнаў. Стваральнікі «танчыкаў» адкрылі доступ да «Сьвету баявых караблёў» // Газэта «Наша ніва», 2 ліпеня 2015 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  12. ^ «Танчыкі» і самалёцікі па-беларуску // Радыё «Свабода», 15 лістапада 2015 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  13. ^ Зьміцер Панкавец. Пяць фактаў пра самага пасьпяховага бізнэсоўца Беларусі Віктара Кіслага // Газэта «Наша ніва», 17 лютага 2016 г. Праверана 20 лютага 2016 г.
  14. ^ Massive Assault rating from Gamerankings
  15. ^ Massive Assault rating from Metacritic
  16. ^ Massive Assault Network rating from Gamerankings
  17. ^ Massive Assault Network rating from Metacritic
  18. ^ Massive Assault:Domination rating from Gamerankings
  19. ^ Massive Assault:Domination rating from Metacritic
  20. ^ Massive Assault Network 2 rating from Gamerankings
  21. ^ Massive Assault Network 2 rating from Metacritic
  22. ^ Galactic Assault: Prisoner of Power rating from Gamerankings
  23. ^ Galactic Assault: Prisoner of Power rating from Metacritic(недаступная спасылка)
  24. ^ Order of War rating from Gamerankings
  25. ^ Order of War rating from Metacritic
  26. ^ http://www.gamespot.com/games.html?type=company&mode=72356
  27. ^ https://web.archive.org/web/20140704060735/http://www.strategyinformer.com/company/wargamingnet.html
  28. ^ Order of War: Challenge rating from Gamerankings
  29. ^ Order of War: Challenge rating from Metacritic
  30. ^ World of Tanks rating from Gamerankings
  31. ^ World of Tanks rating from Metacritic
  32. ^ Release News | General News (анг.). World of Warplanes (2013-09-26). Праверана 2013-10-29 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць