Іль-дэ-Франс (па-француску: Île de France, літаральна «Выспа Францыі», ці згодна з другой вэрсіяй ад франскага «Liddle Franke» — Малая Францыя) — рэгіён на поўначы Францыі. На поўначы мяжуе з Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Пікардыяй), на ўсходзе — з Эльзасам — Шампаньню-Ардэнамі — Лятарынгіяй (да 1 студзеня 2016 — з Шампаньню-Ардэнамі), на паўночным усходзе — з Бургундыяй — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — з Бургундыяй), на поўдні й паўднёвым захадзе — з Цэнтрам-Валь дэ Люар, на паўночным захадзе — з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Верхняй Нармандыяй). Плошча 12 011 км². Насельніцтва па стане на 2013 год складала 11 959 807 чалавек (першае месца ў Францыі). У складзе Іль-дэ-Франс 8 дэпартамэнтаў: Эсон, О-дэ-Сэн, Парыж, Сэн-Сэн-Дэні, Сэна і Марна, Валь-дэ-Марн, Валь-д’Ўаз, Івэлін. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Парыж (2 229 621 жыхароў). Больш за 100 000 жыхароў маюць таксама наступныя гарады: Булёнь-Біянкур (116 794 жыхароў), Сэн-Дэні (109 343 жыхароў, яго ня варта блытаць з галоўным горадам Рэюньёну), Аржантэй (106 817) і Мантрэй (104 139). Тэрыторыя Іль-дэ-Франс — ядро Францускае дзяржавы, яе галоўны эканамічны, палітычны й культурны цэнтар. У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Іль-дэ-Франс не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.

Іль-дэ-Франс
Île-de-France
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Парыж
Улучае Дэпартамэнты:
Парыж (75)
Сэна і Марна (77)
Івэлін (78)
Эсон (91)
О-дэ-Сэн (92)
Сэн-Сэн-Дэні (93)
Валь-дэ-Марн (94)
Валь-д’Ўаз (95)

25 акругаў
155 кантонаў
1 280 камунаў
Найбуйнейшыя гарады Парыж, Булёнь-Біянкур, Сэн-Дэні, Аржантэй, Мантрэй
Дата ўтварэньня 4 чэрвеня 1960
Прэзыдэнт савету Валяры Пэкрэс
Мовы ва ўжытку француская
Насельніцтва (2013)
11 959 807 (1-е месца)
Шчыльнасьць 996 чал./км²
Плошча 12 011 км² (13-е месца)
Месцазнаходжаньне Іль-дэ-Франс
Іль-дэ-Франс на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 FR-IDF
Тэлефонны код 01
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Іль-дэ-Франссховішча мультымэдыйных матэрыялаў