Знарад
Знара́́д — сродак паразы жывой сілы, матэрыяльнай часткі і ўмацаваньняў суперніка, выстрэльваны з артылерыйскай гарматы.
Большасьць тыпаў сучасных артылерыйскіх знарадаў уяўляюць сабою асымэтрычнае мэталічнае цела з плоскім дном, на якое ціснуць парахавыя газы, якія ўтвараюцца пры згараньні кідальнага зарада. Гэта цела можа быць суцэльным ці пустацелым, абцякальнай ці стрэлападобнай формы, несьці карысную нагрузку ці не — усе гэтыя фактары (разам з унутранай будовай) вызначаюцца прызначэньнем знараду. Гарматныя знарады канічнай формы былі ўпершыню ўжыты італьянскім артылерыстам Кавалі для вынайдзенай ім наразной гарматы (1845) і з распаўсюдам наразных гармат каля 1860 году цалкам выцесьнілі ранейшыя гарматныя ядры. Пасьля гэтага знарады некалькі дзесяцігодзьдзяў яшчэ падпадзяляліся па інэрцыі на «бомбы» і «гранаты», аднак ужо з часоў Першай сусьветнай вайны тэрмін «граната» замацаваўся за ручнымі гранатамі і знарадамі для гранатамёта, «бомба» — за авіяцыйнымі бомбамі, а артылерыйскія знарады сталі зваць проста «знарадамі».