AGM-65 Maverick
AGM-65 Maverick (па-ангельску: Maverick — «валацуга») — амэрыканская тактычная ракета клясы «паветра-паверхня».
AGM-65 Maverick | |
---|---|
AGM-65 | |
Тып | Тактычная ракета клясы Паветра-паверхня |
Краіна паходжаньня | ЗША |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Войны | Вайна ў Пэрсыдзкім заліве |
Гісторыя вытворчасьці | |
Вытворца | Hughes Aircraft |
Кошт адзінкі | 180 000$ |
Вытворчасьць | 1972—1999 |
Адзінак створана | больш за 75 000 |
Мадыфікацыі | AGM-65A/B/H AGM-65D AGM-65E/E2 AGM-65F/F2/G/G2 AGM-65J/JX/K |
Характарыстыкі | |
Вага | 209—304 кг |
Даўжыня | 2,5 м |
Дыямэтар | 305 мм |
Рухавік | Thiokol TX-481 |
Размах крылаў | 719 мм |
Практычная далёкасьць | 28 км |
Хуткасьць | 0,93 М (1150 км/г) |
Дакладнасьць | 1,5 м (мадэль A) |
Прызначаная для апэратыўнага нанясеньня высокадакладных удараў па суперніку. Ракета дазваляе зьнішчаць добра браняваныя і рухаючыяся мэты ва ўмовах гарадзкой забудовы.
У 1991 годзе актыўна выкарыстоўваліся амэрыканцамі ў вайне з Іракам.
Баявое ўжываньне
рэдагавацьAGM-65 шырока выкарыстоўваўся ВПС ЗША падчас апэрацыяў «Бура ў пустэльні» — па мэтах было выпушчана больш за 5000 ракет варыянтаў AGM-65B/D/G, у асноўным з штурмавікоў A-10A.