Harrier II
Harrier II — сэрыя самалётаў другога пакаленьня з вэртыкальным/кароткім узьлётам і пасадкай (V/STOL), турбінны самалёт позьняга дваццатага стагодзьдзя. Самалёт быў распрацаваны на базе Hawker-Siddeley Harriers, ужываецца ў першую чаргу ў атаках лёгкага клясу альбо ў шматмэтавых апэрацыях. Амаль што ўсе самалёты гэтага тыпу стартуюць з малых авіяносцаў. Вайсковы самалёт выкарыстоўваецца ў розных мадыфікацыях краінамі НАТА, а таксама Індыяй.