Mark 82 (МК 82) — авіяцыйная бомба. Распрацаваная ў ЗША у 1950-х гадах.

Mark 82

Тып авіябомба
Краіна паходжаньня ЗША
Характарыстыкі
Вага 241 кг
Даўжыня 2220 мм

Выбуховае рэчыва Tritonal, Minol ці H6
Маса выбуховага рэчыва 89 кг

Зьяўляецца самой маленькай з сэрыі авіябомбаў тыпу Mark зьмешчаных у цяперашні час на ўзбраеньні ВПС ЗША. Мае намінальную вагу 227 кг, але яе фактычная вага можа вагацца ў залежнасьці ад мадыфікацыі. Корпус вырабляецца з мэталу. Ён запоўнены 87 кг выбухоўкі тыпу Tritonal.

Мадыфікацыі рэдагаваць

  • BLU-111/B — бомба Mark 82 з зарадам выбухоўкі PBXN-109 (замест H-6); маса — 480 фунтаў. PBXN-109 — менш адчувальны выбуховы напаўніцель.
  • BLU-126/B — бомба Mark 82 паменшаннай разбуральнай сілы.
  • Mark 62 Quickstrike mine — марская міна на базе авіябомбы Mark 82.
 
Скід бомбаў Mark 82 з самалёта B-2 падчас вучэньняў у Ціхім акіяне недалёка ад Пойнт Мугу (Каліфорнія, 1994 год)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Mark 82сховішча мультымэдыйных матэрыялаў