AIM-9 Sidewinder
AIM-9 Sidewinder (ангел. AIM-9 «Сайдўіндэр», да 1963 году — AAM-N-7, у ВПС ЗША першапачаткова — GAR-8) — амэрыканская кіраваная ракета клясы «паветра—паветра» з інфрачырвонай галоўкай саманавядзеньня. Паступіла на ўзбраеньне ВПС ЗША ў 1956 годзе, стаўшы першай у сьвеце эфэктыўнай кіраванай ракетай клясы «паветра—паветра». Прайшла шэраг мадэрнізацыяў і дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ваенна-паветранымі сіламі шматлікіх краін сьвету. Назву Sidewinder ракета атрымала з-за выкарыстаньня прынцыпу пошуку мэты па цеплашукальніку, таксама як гэта робіць амэрыканская рагатая грымучая зьмяя — sidewinder. Па стане на 2001 год, толькі на тэрыторыі ЗША, было выраблена больш за 150 тысяч адзінак дадзенай зброі, з улікам ракет вырабленых у іншых краінах, агульная колькасьць вырабленых AIM-9 перавысіла 200 тысяч адзінак і чакаецца, што вытворчасьць гэтых ракет будзе весьціся яшчэ працяглы час. AIM-9 знаходзіцца на ўзбраеньні парадку трыццаці краін. У ракеце быў закладзены вялікі патэнцыял для мадыфікацыяў, таму яна актыўна эксплюатуецца дагэтуль. Колькасьць паветраных мэт зьбітых AIM-9 ва ўсім сьвеце, ацэньваецца, арыентыровачна, 270-ю выпадкамі.[2]
AIM-9 Sidewinder | |
---|---|
AIM-9E | |
Тып | кіравальная ракета блізкага радыюсу дзеяньня |
Краіна паходжаньня | ЗША |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | з 1951 году |
Выкарыстаньне | з 1956 (прынята на ўзбраеньне) |
Войны | 2-і крызіс Тайванскага праліву Вайна ў Віетнаме Лібанская вайна (1982) Вайна ў Пэрсыдзкім заліве Фолклэндзкая вайна[1] |
Гісторыя вытворчасьці | |
Вытворца | Ford Aerospace Nammo Raytheon Company Loral Corp. Bodenseewerk Gerätetechnik Mitsubishi |
Кошт адзінкі | ~$ 85 000 |
Адзінак створана | больш за 200 000 |
Характарыстыкі | |
Вага | 85 кг (AIM-9X) |
Даўжыня | 2,85 м |
Дыямэтар | 0,127 м |
Маса боегалоўкі | 9,4 кг |
Рухавік | Hercules / Bermite MK 36 (цьвёрда-паліўны) |
Размах крылаў | 0,63 м |
Практычная далёкасьць | 26 км |
Хуткасьць | M2.5 |
Сыстэма кіраваньня | саманавядзеньне па ІЧ-дыяпазоне |
Плятформа запуску | F-4, F-86, A-4, F-8 ,F-15, F-16, Tornado і іншыя |
Гісторыя выкарыстаньня
рэдагавацьПрататып ракеты пад назвай XAAM-N-7 (потым AIM-9A), упершыню быў выпрабаваны ў верасьні 1953 году. І ўжо ў 1956 годзе дапрацаваная вэрсія ракеты, пад індэксам AAM-N-7 (пазьней AIM-9B), паступіла на выкарыстаньне ВПС ЗША.
Першае баявое прымяненьне
рэдагавацьУпершыню ў паветраным баі Sidewinder быў выкарыстаны 24 верасьня 1958 году, супраць ВПС Кітаю падчас Другога крызіса Тайванскага праліва. У гэты час тайванскія F-86 Sabre часта траплялі ў бой з кітайскімі зьнішчальнікамі. Кітайскія МіГ-17 былі вельмі небясьпечнымі супернікамі, каторыя шмат у чым былі лепей за F-86, і ім ня надта было цяжка зьнішчыць F-86. У вельмі сакрэтных умовах, армія ЗША перадала некалькі дзясяткаў ракет Sidewinder і тэхнікаў, каб усталяваць гэтыя ракеты на F-86. 24 верасьня ракеты AIM-9 былі выкарыстаны падчас засады на Міг-17, пілёт якога думаў што ён непаражальны для F-86.
Скрадзеная тэхналёгія
рэдагавацьПадчас Другога крызіса Тайванскага праліва адбыўся адзін дзіўны выпадак. У адным з паветраных баёў, тайванскі зьнішчальнік выпусьціў па кітайскім Міг-17 ракету AIM-9B, ракета трапіла ў самалёт але не ўзарвалася. Пасьля чаго пілёт здолеў пасадзіць падбіты самалёт (з часткамі ракеты у борце) да сябе на базу.
Савецкія канструктары не ўпусьцілі такой добрай магчымасьці, і ў хуткім часе пачаўся выраб ракет K-13/Р-3С (па клясыфікацыі NATO — AA-2 Atoll), якія па сутнасьці зьяўляліся ўсё той жа AIM-9. Аднак у якасьці платы кітайскаму боку былі перададзены спэцыфікацыі на ракету (у Кітаі яна атрымала індэкс PL-2). У кнізе «Sidewinder», Рон Вэстурм распавядае што пляны ракеты AIM-9 у СССР перадаў швэдзкі палкоўнік Стыг Вэнэрстром (аднак у афіцыйных крыніцах у СССР гэта не пацьвярджалася).
Толькі праз гады ў СССР прызналіся, што вялікім штуршком для разьвіцьця ракет клясы «паветра-паветра» стала менавіта трафэйная AIM-9В. Тым ня менш, зьяўленьне ракеты K-13 прывяло да зьмены ў тактыцы ВПС ЗША для вядзеньня бою на бамбавіках, прымушая іх спусьціцца з раней недасягаемых вышынь да вышыні ніжэй за граніцу выяўленьня радарамі.
У 1972 годзе, калі ВПС Фінляндыі пачалі выкарыстоўваць AIM-9P у сваіх Saab 35 Draken, яны таксама выкарыстоўвалі ракеты Аtoll (К-13) на МіГ-21. Тады фіны і заўважылі, што гэтыя ракеты да таго падобны, што магчыма выкарыстоўваць Аtoll на Saab 35, і AIM-9 на МіГ-21.
Прыняцьце на ўзбраеньне ВПС ЗША
рэдагавацьПершапачаткова ракету AIM-9 распрацоўвалі для ВМС ЗША, хаця некаторыя лічылі яе канкурэнтам для ракеты AIM-4 Falcon, якую выкарыстоўвалі ў ВПС. У выніку ў якасьці ракетнай зброі на распрацоўваючыйся самалёт F-4 Phantom былі прыняты абедзьве ракеты. Так напрыклад на ўзбраеньне былі прыняты 2 мадыфікацыі: F-4C з ракетамі AIM-9, і F-4D з ракетамі AIM-4. Аднак вайна ў Віетнаме паказала неэфэктыўнасьць прымяненьня AIM-4, і прыйшлося перанастроіць усе баявыя F-4D пад ракеты AIM-9.
Працяг эвалюцыі
рэдагавацьAIM-9 з моманту першага выпрабаваньня шмат разоў мадэрнізавалася. Зьяўляліся рухавікі, новыя віды баявога выбуховага рэчыва, новыя галоўкі саманавядзеньня з рознымі тыпамі астуджэньня, і іншае. Хоць кожная мадыфікацыя ракеты адрозьнівалася ад астатніх сваім наборам тэхналягічных рашэньняў, але ўсё ж усе ракеты AIM-9 выкарыстоўвалі цеплавое саманавядзеньне. Выключэньнем была толькі AIM-9C (AAM-N-7), распрацаваная для F-8 Crusader, якая выкарыстоўвала радыёлякацыйную галоўку саманавядзеньня (але AIM-9C была створана толькі каля 1000 адзінак, частка з каторых была потым мадэрнізавана ў AGM-122).
Таксама адной з галоўных асаблівасьцяў ракеты стала тое, што пачынаючы з вэрсіі L адпала неабходнасьць стралаць ракетай у заднюю частку самалёта суперніка (дарэчы падчас Лібанскай вайны 1982 году, гэта асаблівасьць ракет дапамагла ізраільскім зьнішчальнікам зьбіць шэраг зьнішчальнікаў Лібану).
Мадыфікацыі
рэдагавацьРазьвіцьцё AIM9 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9A | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9B | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9C | AIM-9D | AIM-9E | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
MIM-72 Chaparral | AIM-9F | AGM-87 Focus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9G | AIM-9J | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9H | AIM-9N | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9K | AIM-9L | AIM-9P | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AGM-122 Sidearm | AIM-9M | AIM-9S | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9Q | AIM-9R | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
AIM-9X | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
- AIM-9A — прататып, выпрабоўваўся ў 1953 годзе.
- AIM-9B — прыняты на ўзбраеньне ў 1956 годзе.
- AIM-9C — з паўактыўнай радыёлякацыйнай галоўкай саманавядзеньня. Распрацавана для F-8 Crusader. Зроблена 1000 адзінак.
- AIM-9D — пабудавана на базе AIM-9B, са стрыжневай баявой часткай.
- AIM-9E — з тэрмаэлектрычным астуджэньнем фотапрымача.
- AIM-9F
- AIM-9G
- AIM-9H — удасканаленная AIM-9G. У бартавой частцы ўсе вакуўмныя лямпы заменены паўправаднікамі і мікрасхемамі, а бартавы акумулятар заменены на турбагенэратар зьменнага току[3].
- AIM-9J — ракета распрацоўвалася для ўзбраеньня самалёта F-15 (але добра падыходзіць і для іншых самалётаў, якія выкарыстоўваюць AIM-9). Гэтая мадыфікацыя мела пашыраны радыюс дзеяньня і больш высокую манэўранасьць. Пачатак вырабу — 1977 год.
- AIM-9L — палепшаная галоўка саманавядзеньня з аргонавым астуджэньнем[4] і новы аптычны выбыхоўнік дазволілі надзейна выкарыстоўваць ракету для атакі «ў лоб». Прынята на ўзбраеньне ў 1976 годзе, а ўжо ў 1982 яна паказала сваю высокую якасьць (на прыкладзе прымяненьня ў Сырыі і Аргентыне)
- AIM-9M — ракета пакідае пасьля сябе менш выкіднога дыму ад работы рухавіка, што абцяжарвае яе выяўленьне. У той жа час павялічана адчувальнасьць інфачырвонага датчыка супраць ўсялякага роду інфачырвоных маскіровак работы рухавіка. Вытворчасьць пачата ў 1983 годзе.
- AIM-9M-9 — экспэрымэнтальная мадэль. Пашыраны магчымасьці інфрачырвонага датчыка, а таксама сродкаў супраць інфрачырвонай маскіроўкі.
- AIM-9P — палепшанная J-вэрсія, большая надзейнасьць электронікі і яшчэ большы радыюс дзеяньня (што дазваляла падбіць ворага на вялікай дыстанцыі). Вытворчасьць пачата ў 1978 годзе.
- AIM-9P-1 — у гэтай мадыфікацыі зьдзейсьнена спроба замяніць інфрачырвоны датчык на аптычны.
- AIM-9P-2 — новы тып паліва дазволіў зьнізіць выкідны дым ад працы рухавіка ракеты.
- AIM-9P-3 — спроба аб’яднаць якасьці AIM-9P-1 і AIM-9P-2. Таксама заменена баявое выбуховае рычэва і падвышана трываласьць корпусу, як вынік павышаны тэрмін захоўваньня ракеты.
- AIM-9R — усталявана оптыка-электронная сыстэма навядзеньня на аснове прылады з зарадавай сувязьзю. Гэта дазволіла пашырыць радыюс «адчуваньня» ракеты, але з-за тэхнічных момантаў ракета была эфэктыўна толькі днём
- AIM-9X — распрацоўка пачата ў 1992 годзе. На ракеце ўсталявана новая галоўка саманавядзеньня, якая фармуе малюнак мэты ў ІЧ-дыяпазоне. Дазвол 128×128. Самая высокая здольнасьць да манэўраў сярод ракет AIM-9 ранейшых выпускаў. Упершыню прадумана сыстэма, якая дазваляе AIM-9 перахопліваць ракету суперніка.[5] Таксама зроблена магчымасьць выкарыстаньня AIM-9X у якасьці ракеты клясы «паветра-зямля».[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Паказаны канфлікты, у якіх ракеты AIM-9 прымяняліся падчас бою
- ^ Raytheon (Philco/General Electric) AAM-N-7/GAR-8/AIM-9 Sidewinder
- ^ http://www.globalsecurity.org/military/systems/munitions/aim-9.htm
- ^ rbase.ru — AIM-9L Sidewinder
- ^ Globalsecurity.org
- ^ F-16.net