Аўген Калубовіч
Аўген Калубовіч (Каханоўскі) (5 сакавіка 1910, Ціхінічы Рагачоўскага павету — 25 траўня 1987, ЗША) — беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.
Аўген Калубовіч | |
Род дзейнасьці | гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 сакавіка 1912 |
Месца нараджэньня | Ціхінічы, Рагачоўскі павет |
Дата сьмерці | 25 траўня 1987 |
Месца сьмерці | ЗША |
Месца пахаваньня | Рывэрсайдзкія могілкі |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка |
Занятак | пісьменьнік |
Месца працы | Беларуская гімназія імя Янкі Купалы |
БіяграфіяРэдагаваць
У 1930 годзе арыштаваны савецкімі ўладамі, прыгавораны да 3 гадоў лягераў. У 1939 вярнуўся ў БССР, у 1941 у баях пад Масквой трапіў у нямецкі палон. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным і культурным руху падчас нямецкай акупацыі, кіраваў Аддзелам культуры Беларускай Цэнтральнай Рады. У лютым 1944 узначаліў Беларускае культурнае згуртаваньне.
З 1948 па 1953 гг. узначальваў Урад БНР у выгнаньні.
ТворчасьцьРэдагаваць
Дасьледваў гісторыю Беларусі XX ст. Аўтар працаў «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», «Айцы БССР і іхны лёс», збору ўспамінаў «На крыжавой дарозе».
ЛітаратураРэдагаваць
- «Калубовіч (Каханоўскі) Аўген». Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 36.
- «Калубовіч (Каханоўскі) Аўген». Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 — С. 482.
- Леанід Маракоў. «Аўген Калубовіч». // «Біяграфіі». — Менск: 2012.