Эт’ен Люі Малюс
Эт’ен Люі Малюс (па-француску: Étienne Louis Malus, 23 ліпеня 1775, Парыж, Францыя — 23 лютага 1812, Парыж, Францыя) — францускі інжынэр, фізык і матэматык.
Эт’ен Люі Малюс | |
Étienne Louis Malus | |
Дата нараджэньня | 23 ліпеня 1775[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 лютага 1812[1][4][2][…] (36 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Політэхнічная школа |
Занятак | матэматык, фізык, вайсковец, інжынэр, вайсковы афіцэр |
Навуковая сфэра | оптыка |
Месца працы | Політэхнічная школа |
Вядомы як | першаадкрывальнік закона Малюса пра інтэнсіўнасць святла, якое прайшло праз палярызатар |
Сябра ў | Парыскае філяматычнае таварыства[d], Француская акадэмія навук і акадэмія навук Ліля[d][5] |
Навуковы кіраўнік | Гаспар Монж |
Узнагароды | |
Ваенная кар’ера
рэдагавацьУ 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынэрнае вучылішча ў Мэзьеры, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоў у Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэньнем матэматычных навук. Пасьля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію й прымаў удзел у экспэдыцыі Напалеона ў Эгіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802—1803 гадах працаваў на фортах ў Лілі, затым у іншых крэпасьцях. З 1806 па 1809 гады быў памочнікам начальніка крэпасьці Страсбург.
Навуковая праца
рэдагавацьЗатым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзамэнатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыцы; першыя даследаваньні (1800—1807) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасьці, бо выкладзены з пункту гледжаньня ньютанавай тэорыі сьвятла. У 1808 годзе Малюс адкрыў зьяву палярызацыі сьвятла адлюстраваньнем. Адначасова з Жанам-Батыстам Біё адкрыў палярызацыю сьвятла пры пераламленьні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменьняпераламленьня сьвятла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасьці сьвятла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятленьня напрамку аптычнай восі крышталя.
Яго прозьвішча напісалі ў сьпісе 72 прозьвішчаў на Эйфэлевай вежы[6].
Зноскі
рэдагаваць- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б Étienne Louis Malus // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ (de Mitry) Étienne Louis Malus // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
- ^ Étienne Louis Malus // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ La tour Eiffel Laboratoire (фр.)
Літаратура
рэдагаваць- Эцьен Луі Малюс // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 50
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |