Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Янкоўскі.

Алег Іванавіч Янкоўскі (23 лютага 1944, Жэзказган, Казаская ССР, СССР — 20 траўня 2009, Масква, Расея) — савецкі, расейскі актор тэатру і кіно, рэжысэр. Народны артыст СССР (1991), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Расейскай Фэдэрацыі (1996, 2002).

Алег Янкоўскі
Олег Иванович Янковский
Дата нараджэньня 23 лютага 1944
Месца нараджэньня Жэзказган, КССР, СССР
Дата сьмерці 20 траўня 2009 (65 гадоў)
Месца сьмерці Масква, Расейская Фэдэрацыя
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, артыст, рэжысэр
Дзеці Філіп Алегавіч Янкоўскі[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0946160

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька Алега Янкоўскага паходзіў з польскай шляхты, штабс-капітан, які быў паранены пад час Першай сусьветнай вайны. У 1930-я быў арыштаваны ва Ўкраіне, пасьля выпушчаны, потым ў 1937 годзе ізноў на нейкі час арыштаваны. На ВАВ ня трапіў па стане здароўя. Працаваў на будоўлі ў Ленінабадзе і Джэзказгане, дзе і нарадзіўся Алег.

Пасьля вайны ў 1951 годзе сям’я пераехала ў Саратаў, дзе ў 1953 бацька і памёр. Старэйшы брат Алега — Расьцілаў у 1957 пераехаў у Менск, куды праз год забраў і малодшага брата. Расьціслаў працаваў акторам і граў у мясцовым драмтэатры. У Менску Алег дэбютаваў на сцэне тэатру ў эпізадычнай ролі. Каб скончыць школу празь нейкі час Алег зьехаў ізноў у Саратаў.

Алег зьбіраўся паступаць у мэдычны інстытут. Выпадкова трапіў у Саратаўскі тэатральны ўнівэрсытэт, прыём студэнтаў быў тамака ўжо скончаны. Але зайшоў спытацца пра ўмовы прыёму да дырэктара. Той толькі спытаўся прозьвішча хлопца і пачуўшы «Янкоўскі» адказаў, каб прыходзіў у верасьні на лекцыі. Як высьветлілася пасьля брат Алега Мікалай Янкоўскі таемна ад сям’і падаў дакумэнты туды і з посьпехам прайшоў. Гэтак Алег паступіў у ВНУ і ў 1965 годзе яе скончыў. У той самы год пачаў выступаць у Саратаўскім драмтэатры.

У кіно Янкоўскага пачалі здымаць выпадкова. Саратаўскі тэатар знаходзіўся ў Львове. Тамака Ўладзімер Басаў пачынаў здымкі фільму «Шчыт і Меч» і шукаў аладзёнае з «арыйскім» выглядам на галоўную ролю Гэнрыха Шварцкофа. Аднойчы пад час абеду ў кавярні Янкоўскі трапіў на вочы Басава і той запрасіў яго ў свой фільм. Потым былі карціны «Служылі два таварышы», «Я, Францыск Скарына…» (галоўная роля), «Гоншчыкі». Пад час апошняга фільму ён спадабаўся Яўгену Лявонаву. У 1972 Лявонаў перайшоў на «Ленкам» і распавёў тамака пра маладога артыста. У 1973 годзе на запрашэньне Марка Захарава Янкоўскі пераходзіць у маскоўскі тэатар імя Ленінскага камсамолу.

У 1991 годзе атрымаў званьне Народны артыст СССР — апошнім з мужчынаў, хто атрымаў такое званьне.

З 1993 — Прэзыдэнт Адкрытага Расейскага кінафэстывалю ў Сочы (МКФ «Кінатаўр»).

Быў жанаты. Жонка — акторка, заслужаная артыстка Расеі Людміла Зорына. Пабраліся на другім курсе тэатральнай вучэльні. Сын Філіп Янкоўскі — актор і рэжысэр.

Напачатку 2009 у Янкоўскага выявілі рак падстраўнікавай залозы познай стадыі. 20 траўня 2009 году ён памёр у адной з маскоўскіх клінік. Пахаваны 22 траўня ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Алег Янкоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў