Бананавы хлеб

хлеб з расьцёртых бананаў

Бананавы хлебхлеб з расьцёртых бананаў.

Бананавы хлеб
2009 год
2009 год
Іншыя назвыбананавы пірог
Тыпхлеб
Нацыянальная страваамэрыканская
ПаходжаньнеЗША
РэгіёнПаўночная Амэрыка
Аўтар«Пілзбэры» (штат Мінэсота)
Дата зьяўленьня1933 (91 год таму)
Час прыгатаваньня2 гадзіны
Асноўны складнікбананы
Распаўсюджаныя складнікіпшанічная мука, алей, цукар, сода
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г)303 ккал (1269 кДж)
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г)
Падобныя стравыгарбузовы хлеб

У 1933 годзе амэрыканскі перапрацоўнік збожжа «Пілзбэры» (штат Мінэсота) выдаў кнігу «Збалянсаваныя рэцэпты», якая ўпершыню зьмяшчала спосаб прыгатаваньня бананавага хлеба. Пазьней у ЗША ўсталявалі Дзень бананавага хлеба, які прызначылі на 23 лютага.

Складнікі

рэдагаваць

Для прыгатаваньня бананавага хлеба выкарыстоўваюць 500 грамаў (5) бананаў, 300 грамаў пшанічнай мукі найвышэйшага гатунку або з цэльнага збожжа, 80 мілілітраў алею, 70 грамаў цукру і 1 гарбатную лыжку соды[1].

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Спачатку бананы здрабняюць у блэндэры або відэльцам. Затым дадаюць муку і алей, цукар і соду ды разьмешваюць да атрыманьня густога цеста, каб тое трымалася на лыжцы. Атрыманае цеста перакладаюць у сыліконавую форму, інакш форму змазваюць алеем або засьцілаюць пэргамэнтам. Выпякаюць у разагрэтай духоўцы пры +180 градусах каля 40 хвілінаў. Гатовасьць хлеба правяраюць калыпком, пакуль на ім не застанецца мокрага цеста[1].

  1. ^ а б Настасься Мясаедава. Хатні хлеб // Партал «Слушна», 10 чэрвеня 2022 г. Праверана 18 чэрвеня 2022 г.