Га́нна Ада́маўна Барысе́віч (18 траўня [ст. ст. 5 траўня] 1888, Ігумен — 23 лютага 2007, Менск) — адна з сусьветных векавітак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень.

Ганна Адамаўна Барысевіч
Род дзейнасьці доўгажыхарка
Дата нараджэньня 6 (18) траўня 1888
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 лютага 2007(2007-02-23)[1] (118 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак калгасьніца

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1917 годзе выйшла замуж. У 1937 годзе ейны муж як «вораг народу» быў рэпрасаваны савецкімі ўладамі. Больш замуж не выходзіла. Нягледзячы на доўгі век, захавала памяркоўны характар, ніколі не паліла й не ўжывала празьмерна алькаголю. У веку 95 гадоў пераехала да дачкі пэнсіянэркі ў Менск. Напрыканцы жыцьця мела праблемы са зрокам, у 2005 пасьля 4 гадоў сьлепаты перанесла апэрацыю па выдаленьні катаракты. Была, верагодна, найстарэйшым апэраваным чалавекам у сьвеце. Праз спазьненьне не была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшы чалавек у сьвеце.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ http://wiadomosci.wp.pl/kat,8311,wid,8750266,wiadomosc.html?ticaid=134e4