Жан-Нікаля Стафле (па-француску: Jean-Nicolas Stofflet; 1751, Батлемон-ле-Базмон, Францыя23 лютага 1796, Анжэ, Францыя) — францускі лідэр паўстаньня ў Вандэі супраць Першай францускай рэспублікі.

Жан-Нікаля Стафле

Нарадзіўся ў Батлемон-ле-Базмон, у сям’і млынара, і доўгі час служыў у прыватнай швайцарскай гвардыі, а потым працаваў лясьнічым. Падчас рэвалюцыі далучыўся да вандэйскіх паўстанцаў дзеля абароны прынцыпаў каталіцызму й раялізму. Падчас вайны змагаўся пад кіраўніцтвам Марыса д’Эльбэ, удзельнічаў у баях за Фантэнэ-ле-Конт, Шале й Самюр, а таксама вызначыўся ў бітвах за Бапрэо, Ляваль і Антрэ.

Быў прызначаны генэрал-маёрам войска раялістаў, а ў 1794 годзе атрымаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага, пасьля сьмерці Анры дэ ля Рашэжаклена. Быў узяты ў палон рэспубліканцамі й прысуджаны да сьмяротнага пакараньня вайсковай камісіяй. Растраляны ў Анжэ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • General d'Andigny, Mémoires (1900–1901)


  Жан-Нікаля Стафлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў