Лазурны Бераг

Лазурны Бераг (па-француску: Côte d'Azur) — паўднёва-ўсходні бераг Міжземнага мора ў Францыі, разьмешчаны на ўсход ад горада Тулён да мяжы з Італіяй. На Лазурным Беразе таксама разьмешчана княства Манака. Іншая назва — Француская Рыўера (як частка Рыўеры, разьмешчанай як у Францыі, так і ў Італіі).

Саму назву прыдумаў малавядомы цяпер францускі пісьменьнік і паэт Стэфан Льежар — у 1870 годзе ён выдаў раман з назвай «Лазурны Бераг»; гэтыя словы прыйшлі яму ў галаву, калі ён убачыў «дзівоснай прыгажосьці» бухту горада Ер.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Лазурны Берагсховішча мультымэдыйных матэрыялаў