Галіна Аляксандраўна Арло́ва (30 лістапада 1928, Віцебск — 21 жніўня 2021, Менск[1]) — беларуская акторка. Народная артыстка Беларусі (1991). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989).

Галіна Арлова
Дата нараджэньня 30 лістапада 1928(1928-11-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 жніўня 2021(2021-08-21) (92 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Месца працы
Дзеці Мікалай Мікалаевіч Яроменка[d]
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст Беларускай ССР Дзяржаўная прэмія БССР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1948 годзе скончыла студыю Беларускага тэатру імя Якуба Коласа і была залічана ў трупу тэатра імя Якуба Коласа. У Купалаўскім тэатры з 1959 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Лепшыя ролі: Нэлі («Прыніжаныя і зьняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Ягадка («Амністыя» М. Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасьці» К. Крапівы), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж. Кілці), Антаніна Львоўна («І змоўклі птушкі» паводле І. Шамякіна), Маша, Каця Маслава («Жывы труп», «Уваскрэсеньне» паводле Л. Талстога), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага), Кукушкіна («Даходнае месца» А. Астроўскага), Васіліса («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Ірына («Веру ў цябе» Вадзім Карастылёў), Надзея («Сябры і гады́» Л. Зорына), Леакадзія Бэкбік («Чалавек ёсьць чалавек» Б. Брэхта), Вольга Носава («Традыцыйны збор» В. Розава), Кісялёва («Характары» паводле В. Шукшына), Эма Гэрбэрт («Бераг» паводле Ю. Бондарава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Генэральша («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Жонка Зуйка («Страсьці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Маці Ёрана Пэрсана («Эрык XIV» А. Стрындберга), Хенавева («Аранжыкавае віно» А. Касоны).

Жонка народнага артыста СССР Мікалая Яроменкі-старэйшага, маці Мікалая Яроменкі-малодшага.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць