Рэй Брэдбэры
Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дбэры (па-ангельску: Raymond Douglas "Ray" Bradbury; 22 жніўня 1920, Ўокіган, Іліной, ЗША — 5 чэрвеня 2012[3], Лос-Анджэлес, ЗША) — выдатны амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму.
Рэй Брэдбэры | |
Ray Bradbury | |
![]() Рэй Брэдбэры ў 1975 годзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Рэйманд Дуглас Брэдбэры |
Нарадзіўся | 22 жніўня 1920 Ўокіган, Іліной |
Памёр | 5 чэрвеня 2012 |
Пахаваны | |
Бацькі | Leonard Spaulding Bradbury, Sr.[d][2] |
Сужэнец | Маргарыта Брэдберы[d] |
Дзеці | Беціна Ф. Брэдберы[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1938—2012 |
Кірунак | фантастыка |
Жанр | навуковая фантастыка, фэнтэзі, літаратура жахаў, псыхалягічная проза, магічны рэалізм |
Мова | ангельская |
Значныя творы | «451 градус па Фарэнгейце» |
Прэміі | Пуліцэраўская прэмія (2007) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Творы на сайце Knihi.com | |
http://www.raybradbury.com/ |
У маладосьці прадаваў газэты, некалькі гадоў жыў за кошт жонкі, пакуль ў 1953 годзе ў першых нумарах часопіса Playboy не апублікавалі яго раман «451 градус па Фарэнгейце», які зрабіў пісьменьніка знакамітым.
Ягоны апошні раман выйшаў у 2006 годзе, амаль штогод выходзілі зборнікі новых апавяданьняў. Яшчэ адно захапленьне Брэдбэры — архітэктура: разам зь Ёнам Жэрдзеў ён пабудаваў у Сан-Дыега (Каліфорнія) гандлёвы дом, які стаў самай папулярнай кропкай гораду.
ПеракладыРэдагаваць
- Дзіцячы пакой(недаступная спасылка) (пераклад: Паліна Масьлякова)
- Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю (пераклад: Сяргей Міхальчук)
- Кавалак дрэва (Пераклад: Марына Кандрусевіч)
- Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад: Вольга Караткевіч)
- Сам-насам(недаступная спасылка) Новы Час (пераклад Х.)
- Усьмешка (пераклад: Надзея Кандрусевіч)
- Яго пумпернікель (пераклад: Надзея Кандрусевіч)
- Падарунак (пераклад: Валерыя Далевіч)
- Заданьне на падзел (пераклад: Валерыя Далевіч)
- Вітаю, мне трэба ісьці (пераклад: Валерыя Далевіч)
- Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (пераклад: Валерыя Далевіч)
ПрэмііРэдагаваць
- 1954 — Х’юга
- 1988 — Нэб’юла
- 1994 — Эмі
- 2007 — Пуліцэраўская прэмія
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |