Мікола Ракітны (сапр. — Новікаў Мікалай Ісакавіч; 15 красавіка 1920, в. Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі празаік.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую сямігодку. У 19351938 вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, пасьля заканчэньня якой быў слухачом мастацтвазнаўчага аддзяленьня Акадэміі мастацтваў, правучыўся два гады. У 19391946 у Чырвонай арміі. У час нямецка-савецкай вайны ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Быў паранены. У 1943 накіраваны ў ваеннае вучылішча. Пасьля дэмабілізацыі працаваў мастаком і літработнікам газэты «Звязда» (19461949), рэдактарам аддзела нарыса (19491967), аддзела літаратуры і мастацтва (19671980) часопіса «Беларусь».

Узнагароджаны мэдалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасьць

рэдагаваць

Першае апавяданьне «Выпадак у атрадзе» надрукаваў у 1944 на расейскай мове ў армейскай газэце «За Отчизну», другое апавяданьне «Пярэваратні» — у газэце «Красный воин». З 1947 піша на беларускай мове. Яго апавяданьні, нарысы, фэльетоны рэгулярна зьяўляюцца ў рэспубліканскім друку (часопісы «Беларусь», «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка» і інш.).

Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Раньняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (апавяданьні і нарысы, 1961), «Была вясна...» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навэлы» (1969), «Выбранае» (1972), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным сьвеце лотаці» (1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Нязьменным аб'ектам увагі аўтара зьяўляюцца сьціплыя вясковыя людзі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ракітны Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Ракітны Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць