Ян Даўгерд
Ян Даўгерд (? — каля 1443) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі (з 1433).
![]() Герб «Памян» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | каля 1443 |
Род | Даўгердавічы |
Дзеці | Андрэй, Багдана |
Імя рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Даўгерд (імя)
Імя Даўгерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[1]).
Германскае паходжаньне імя Даўгерд сьцьвярджае францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Даўгерд складаецца з фармантаў -даў-, які паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне', і -герд-, які паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dowgirdi (Dowgird[5]; 18 студзеня 1401 году)[6]; Darigerdo marschalco curiae (20 красавіка 1424 году)[7]; Довкгардъ правил (17 верасьня 1427 году)[8]; Dawgerdi palatini Wilnensium (20 студзеня 1433 году)[9]; Dowgyrd palatinus Vilnensis [sigilla] (31 ліпеня 1433 году)[10]; Довкгирдъ, виленскии воевода (25 верасьня 1433 году)[11]; пан Довъкгирд (1433—1439 гады)[12]; Dawgerd Vilnensis [palatini] (27 лютага 1434 году); Johannes alias Dawgerd (1 ліпеня 1434 году)[13]; Dawgerd (15 верасьня 1434 году)[14]; Dewgerd Vilnensis palatinus (9 чэрвеня 1435 году)[15]; Dewgerd Wylnensis palatinus (15 лютага 1436 году)[16]; Ego Iohannes alias Dawgerd (1 ліпеня 1437 году)[17]; Dolgerdo capitaneo Vilnensi (9 ліпеня 1437 году)[18]; Dewgerd palatinus Wylnensis (6 сьнежня 1437 году)[19]; воеводе виленьскому пану Довкгирду (сакавік 1440 году)[20]; Dawgerd palatinus Vilnensis (13 ліпеня 1440 году)[21]; Довкгирдъ (1440—1447 гады)[22]; пан Довкгирдъ (1440—1492 гады)[23]; Dawgerd Wylnensi (1441 год)[24]; Долъкгиръд[25] (Супрасьлеўскі летапіс).
Біяграфія рэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду. Быў у сваяцтве з Саковічамі (выступаў як сьведка ў данацыі Андрэя Саковіча Віленскай катэдры). Магчыма, тоесны Даўгерду Салкулевічу, які паручыўся за Братошу ў канцы XIV ст.
У 1401 годзе засьведчыў умову з Польшчай. У 1424 годзе быў маршалкам дворным Вітаўта. Браў удзел у змове супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у выніку якой апошняга забілі (1440 год).
Ажаніўся, відаць, з дачкой Андрэя Гаштольда. Меў сына Андрэя, «пана на Сьвіранах і Лынтупах», а таксама дачку Багдану[25].
Мова і культура рэдагаваць
Да актаў Троцкай уніі (1433 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі[26]:
+ s ∗ domini ⁑ dolgerdonis
+ s • domini dawgerdi
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 154.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 290.
- ^ Українські грамоти. Т. 1. — Київ, 1928. С. 109.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 147.
- ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 532.
- ^ Пожалование четырех человек виленскому подконюшему Яньку (1433—1439), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti: 1384—1492. — Kraków, 1876. S. 84.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 154.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 158.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 165.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 106.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 169.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 108.
- ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 537.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 189.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 183.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 19, 20—27, 29—31, 34—36, 38, 42—43, 49, 52—56, 58, 60—66, 68.
- ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 9.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 244.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91, 100.
Літаратура рэдагаваць
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6, Nr. 11—12, 1913.