Братоша Кайлутавіч (? — да 1414) — літоўскі баярын, набліжаны да вялікага князя Вітаўта. Пачынальнік роду Зяновічаў.

Братоша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся не пазьней за 1360
Памёр да 1414
Род Зяновічы
Дзеці Зянові, Ян
Дзейнасьць арыстакрат

Асноўнае вотчыннае ўладаньне знаходзілася ў Мышы, таксама валодаў Паставамі і Глыбокім.

Імя рэдагаваць

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Братша (1387—1392 гады[1][2], 16 сьнежня 1388 году[3]), Bratosz Koilutouicz (1387—1394 гады)[4], Pratusch (23 красавіка 1398 году)[5]; Bratusch von der Mies[6], Bratus de Mys[7] (12 кастрычніка 1398 году); alze hern Brathusen (Brathus[8]; 1400 год)[9]; Brathocha cum Zenovio filio (18 студзеня 1401 году)[10]; Brathoscha (17 жніўня 1404 году)[11]; Bratosza[a] або Братоша[b] (1370—1387 гады)[12]; Овгимонта и Братошу (Наўгародзкі чацьверты летапіс[13] і Сафійскі першы летапіс[14]).

Біяграфія рэдагаваць

З сэрбскага роду (магчыма, княскага), сын Кайлута.

Упершыню ўпамінаецца ў радзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча (да 1387 году)[15]. У 1388 годзе езьдзіў разам з князем Альгімонтам з пасольствам ад князя Лугвена Альгердавіча ў Ноўгарад. Сярод іншых баяраў паручыўся князю Скіргайлу за Грыдку Канстанцінавіча. У 1398 годзе засьведчыў Гарадзенскую і Салінскую ўмовы з крыжакамі, у 1401 годзе — Віленска-Радамскую унію з палякамі. У 1399 годзе на даручэньне вялікага князя Вітаўта суправаджаў рыскіх паслоў у Полацак[16].

Меў сыноў Зяновія і Яна.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Паводле копіі 1529 году
  2. ^ Паводле копіі 1584 году

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Поручная грамота за Гридка Константиновича (1387—1392), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  2. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 108.
  3. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
  4. ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  5. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
  6. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  7. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 226.
  8. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 216.
  9. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 97.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 37.
  11. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 118.
  12. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 74.
  13. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 96.
  14. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 243.
  15. ^ Насевіч В. Зяновічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 660.
  16. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 217.

Літаратура рэдагаваць