Ян Скрыган

(Перанакіравана з «Янка Скрыган»)

Ян (Я́нка) Скрыга́н (сапр. Іван Аляксеевіч Скрыган, псэўданімы Пірат, Відук, Янка Відук; 16 лістапада 1905, Труханавічы — 18 верасьня 1992) — беларускі пісьменьнік, паэт, навэліст, нарысіст, публіцыст і крытык.

Ян Скрыган
лац. Jan Skryhan
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іван Аляксеевіч Скрыган
Псэўданімы Пірат, (Янка) Відук
Нарадзіўся 16 лістапада 1905
вёска Труханавічы, цяпер Капыльскі раён Менскае вобласьці
Памёр 18 верасьня 1992 (86 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, рэдактар
Гады творчасьці 1925—1992
Жанр паэзія, апавяданьне, нарыс
Мова беларуская мова
Значныя творы «Таіса» (1927), «Новая зямля» (1929), «Затока ў бурах» (1956), «Кругі» (1986)
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Ганаровая грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Дзяржаўная прэмія БССР Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Труханавічы Капыльскага раёну Менскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай царкоўнапрыходзкай школе, потым вучыўся ў Слуцку ў беларускай гімназіі і сельскагаспадарчым тэхнікуме. У 1924 г. стаў супрацоўнікам слуцкай акруговай газэты «Вясковы будаўнік». Пасьля ліквідацыі акругі і пераезду ў Расоны працаваў загадчыкам Народнага дому пры выканкаме, затым — у рэдакцыі газэты «Чырвоная Полаччына», дзе пазнаёміўся з П. Броўкам. У 1932 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ. Быў сябрам літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Літаратурна-мастацкая камуна». У 1933—1936 гг. працаваў у рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва».

13 лістапада 1936 году арыштаваны па абвінавачаньні ў «контаррэвалюцыйнай дзейнасьці». Асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўленьня волі з высылкай у Сыбір (Кемераўская вобласьць). 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» Яна Скрыгана прадугледжвалася «спальваць»[2].

У 1946 г. быў вызвалены з пазбаўленьнем грамадзянскіх правоў на пяцігадовы тэрмін. Працаваў на пасадзе бугальтара на гідролізным заводзе ў Фэргане, на сланцахімічным камбінаце(et) ў Ківіылі(et)[3] (Эстонская ССР), куды пераехаў, каб быць бліжэй да Беларусі, дзе яму было забаронена жыць. 25 чэрвеня 1949 году зноў арыштаваны і высланы ў Сыбір, у Сухабузімскі раён, дзе працаваў бугальтарам у райкамгасе і МТС.

У сьнежні 1954 году зь Яна Скрыгана былі зьнятыя ўсе абвінавачаньні, ён быў поўнасьцю рэабілітаваны і адноўлены ва ўсіх правах. Пасьля вяртаньня ў Менск актыўна ўключыўся ў літаратурную дзейнасьць: працаваў рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, літкансультантам Саюзу пісьменьнікаў, рэдактарам і намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Полымя». Як добры знаўца мовы, быў запрошаны галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» П. Броўкам на пасаду загадчыка літаратурна-кантрольнай рэдакцыі (1967—1975). Працаваў адказным сакратаром камітэту па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1975—1985).

Творчасьць

рэдагаваць

Дэбютаваў вершамі ў 1925 г. Творчы шлях Скрыгана-празаіка пачаўся з апавяданьня «Таіса» (1927) і аповесьці «Затока ў бурах» (1929, дапрацоўвалася ў 1956 г.). Ян Скрыган адрозьніваўся арыентаванасьцю на традыцыю, вострым адчуваньнем мовы, любасьцю да роднага слова, імкненьнем вучыцца, а не вучыць.

Ян Скрыган — адзін зь першапраходцаў беларускага нарысу як новага літаратурнага жанру, і гэта малая форма стала ўзорам яго надзвычайна лінгвістычна багатай і глыбока нацыянальнай творчасьці. У 1929 г. выходзіць у сьвет адзін зь першых нарысаў — «Новая зямля», у хуткім часе зьявіліся зборнікі нарысаў — «Шугае сонца» (1930), «Права на энтузіязм» (1932), «Недапісаны профіль» (1932). Далейшая творчая дзейнасьць пісьменьніка знаходзіць працяг у зборніку апавяданьняў «Сустрэчы» (1935), якому характэрна выдатнае валоданьне мовай, асабліва сваім родным слуцкім дыялектам, добрае адчуваньне часу, патрыятызм, маральныя прынцыпы.

Аўтар кніг апавяданьняў, аповесьцей «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969), «Кругі» (аповесьць з доказамі, 1986).

Напісаў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979, 1990). Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А. Астроўскага, М. Горкага, І. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, І. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, летувіскіх, латыскіх, эстонскіх пісьменьнікаў.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны мэдалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага савету БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага савету Тувінскай АССР.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) за ўдзел у стварэньні дванаццацітомнай БелСЭ. Заслужаны работнік культуры Беларусі з 1985 г.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Выбраныя творы : у 2 т. / Ян Скрыган; аўт. прадм. А. Жук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985.
    • Т. 1 : Кругі : аповесць. — 430 с, [8] л. іл., 1 л. партр.
    • Т. 2 : Апавяданні. Аповесці. Літаратурны роздум. — 454 с, [8] л. іл., 1 л. партр.
  • Кругі : аповесць з дасказамі : [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Ян Скрыган; аўт. прадм. Я. Лецка. — Мінск : Юнацтва, 1986. — 366 с, 1 л. партр. — (Школьная бібліятэка).
  • Некалькі хвілін чужога жыцця: апавяданні, успаміны, роздум / Ян Скрыган. — 2-е выд., дап. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 358 с, [7] л. іл., партр.
  • Трэба хоць трошкі ўспомніць : [два неапублікаваныя дзённікавыя запісы 1992 г.] / Ян Скрыган; публ. Г. Скрыган // Першацвет. 1995. № 9. С. 133—137.
  • Выбраныя творы : / Ян Скрыган; аўт. прадм. Віктар Каваленка — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005.
  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1011714965 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
  3. ^ Цурбакоў, Артур (13 сьнежня 2015) Батьковщина. Raadio 4Праверана 27 студзеня 2016 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Скрыган Ян // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 471—472.
  • Скрыган Ян // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 325.
  • Скрыган Ян // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 5. С. 364—369.
  • Ян Скрыган // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік. Мінск, 1994. С. 501—502.
  • Скрыган Ян// Беларуская мова: энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 502—504.
  • Слова пра Яна Скрыгана: успаміны/ [прадм., уклад. Галіны Скрыган]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — 215 с, [4] л. іл.
  • Каваленка, В. А. Ян Скрыган / [В. А. Каваленка] // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. Мінск, 2001. Т. 3. С. 202—222.
  • Макмілін, А. Ян Скрыган / Арнольд Макмілін // Беларуская літаратура ў 50-60-я гады XX стагоддзя / Арнольд Макмілін. Мінск, 2001. С. 65-67. (Беларускі кнігазбор).
  • Андраюк, С. Кругі жыцця / Серафім Андраюк // Пісьменнікі. Кнігі : літ.-крытыч. арт. / Серафім Андраюк. Мінск, 1997. С. 259—263.
  • Шупенька, Г. «Гаворыце вы языком, а трэба — душою» : лёс і творчасць Яна Скрыгана / Генадзь Шупенька // Прага мастацкасці / Генадзь Шупенька. Мінск, 1996. С. 453—459.
  • Каваленка, В. Лёс і творчасць : штрыхі да літ. партрэта Яна Скрыгана/ Віктар Каваленка // Полымя. 2001. № 4. С. 269—289.
  • Грахоўскі, С. Скрыганіяна / Сяргей Грахоўскі // Полымя. 1995. № 3. С. 158—171.
  • Каўрус, А. Скрыганова поле / Алесь Каўрус // Полымя. 1993. № 10. С. 239—247.
  • Казека, Я. Шукальнік скарбаў слова / Янка Казека // Полымя. 1997. № 12. С. 196—200.
  • Дамашэвіч, У. Майстар — настаўнік / Уладзімір Дамашэвіч // ЛіМ. 2004. 8 кастр. (№ 40). С. 14.
  • Марціновіч, А. Жыццё — зусім не чужое… / Алесь Марціновіч // Далучанасць / Алесь Марціновіч. Мінск, 1990. С. 85-91.
  • Пра кнігу «Некалькі хвілін чужога жыцця».
  • Кузьміч, Н. Дом/ Наталля Кузьміч // Першацвет. 1997. № 12. С. 125—128.
  • Кузьміч, Н. Свой свет — свой стыль / Наталля Кузьміч // Полымя. 2005. № 1. С. 206—215.
  • Вільтоўскі, В. Успамінаючы Яна Аляксеевіча Скрыгана / Васіль Вільтоўскі // ЛіМ. 2005. 1 крас. (№ 13). С. 15.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць