Фэргана
Фэргана (па-ўзбэцку: Farg‘ona, Фарғона) — горад ва ўсходнім Узбэкістане на паўднёвым ускрайку Фэрганскай даліны, адміністрацыйны цэнтар Фэрганскай вобласьці.
Фэргана | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1876 | ||
Краіна: | Узбэкістан | ||
Плошча: |
| ||
Насельніцтва: | 288 850 чал. | ||
Паштовы індэкс: | 712000–712200, 150100 | ||
![]() | |||
http://www.ferghana.uz |
ГеаграфіяРэдагаваць
Фэргана знаходзіцца на ўсходзе Ўзбэкістану, прыблізна ў 420 км на ўсход ад Ташкенту — сталіцы краіны, і ў 75 км на захад ад Андыжану. У горадзе пражывае больш за 220 000 чалавек, што робіць яго трэцім па велічыні горадам Фэрганскай даліны. Тэрыторыя Фэрганы — 70 км². Разьмешчаны горад на вышыні 580 мэтраў над узроўнем мора.
КліматРэдагаваць
Клімат Фэрганы, як і ўсёй даліны, кантынэнтальны. Зіма — мяккая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — 3,2° (для Фэрганы), абсалютны мінімум — 25°. Сьнегавое покрыва нядоўгачасовае. У асобныя зімовыя дні бывае цёплае надвор’е. Лета гарачае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня 28°, максымальная 42,4°.
У ліпені нярэдка дзьме гарачы сухі вецер гармсіль, асабліва ў заходняй частцы. Ападкаў мала.