Аляксандар Астроўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астроўскі (неадназначнасьць).
Аляксандар Пятровіч Астроўскі (нарадзіўся 2 студзеня 1956 году ў Барысаве, Менская вобласьць) — беларускі дыплямат, журналіст, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар у Фінляндыі і Даніі, кіраўнік беларускіх генэральных консульстваў у Нью-Ёрку і Таліне. Мае дыпляматычны ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасланьніка першае клясы.[1] Брат вядомага беларускага хірурга-кардыёляга прафэсара Юрыя Астроўскага, які ўпершыню ў Беларусі зрабіў апэрацыю па перасадцы сэрца.[2]
Аляксандар Астроўскі | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Фінляндыі | |
---|---|
2013 — 2018 | |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Уладзімер Дражын |
Наступнік: | Аляксей Самасуеў |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Даніі | |
2014 — 2018 | |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Уладзімер Дражын |
Наступнік: | Аляксей Самасуеў |
Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку | |
1998 — 2001 | |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг |
Папярэднік: | Вадзім Лазерка |
Наступнік: | Сяргей Колас |
Апошні Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Таліне | |
1 ліпеня 2005 году — 2009 | |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Пятро Крэчка |
Наступнік: | -- |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 студзеня 1956 (68 гадоў) Барысаў, Менская вобласьць) |
Сужэнец: | Ніна |
Дзеці: | Ірына, Галіна |
Адукацыя: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1977 годзе на выдатна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля заканчэньня вышэйшае навучальнае ўстановы з 1977 па 1981 год працаваў адказным сакратаром, а потым рэдактарам газэты «Інтэграл» ВА «Інтэграл». Прайшоў вайсковую службу. З 1983 па 1986 год — намесьнік рэдактара, а потым рэдактар раённай газэты ў Барысаве.
Пасьля навучаньня ў Дыпляматычнай акадэміі міністэрства замежных справаў СССР у Маскве з 1989 па 1991 год — рэдактар рэдакцыі замежнага вяшчаньня Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. У 1991—1993 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Беларускі прадпрымальнік».
З 1993 году — на дыпляматычнай службе Рэспублікі Беларусь. Распачаў працу ў міністэрстве замежных спраў Беларусі ў якасьці супрацоўніка консульскага ўпраўленьня. З 1993 па 1996 год — другі сакратар па консульскіх пытаньнях амбасады Беларусі ў ЗША. Быў у ліку першых арганізатараў дзейнасьці беларускай консульскай службы ў ЗША.
Падчас працы ў якасьці начальніка пашпартна-візавага аддзелу консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі (1996—1998 гг.) браў чынны ўдзел у распрацоўцы і прыняцьці першых нарматыўных дакумэнтаў консульскай службы Беларусі, у т.л. Консульскага статута Рэспублікі Беларусь.
З 1998 па 2001 год працаваў генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку. Пасьля вяртаньня ў цэнтральны апарат МЗС з 2001 па 2005 год кіраваў аддзелам аналізу і плянаваньня консульскага ўпраўленьня МЗС Беларусі.
З 2005 па 2009 год — генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Таліне (Эстонія). На працягу гэтага пэрыяду замежная ўстанова ў поўным аб’ёме выконвала функцыі дыпляматычнай місіі Рэспублікі Беларусь. Пры непасрэдным удзеле А.Астроўскага быў падрыхтаваны першы ў гісторыі двухбаковых беларуска-эстонскіх адносінаў візыт міністра замежных спраў Эстоніі ў Беларусь, створаны мэханізм рэгулярных кансультацыяў паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краінаў.
Пасьля вяртаньня на Радзіму з 2009 па 2013 год узначальваў галоўнае консульскае ўпраўленьне МЗС Беларусі.
З 2013 па 2018 год — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Фінляндыі, з 2014 па 2018 год — у Даніі (па сумяшчальніцтве)[3][4]. Падчас знаходжаньня на пасадзе амбасадара ў Фінляндыі наладзіў практыку штогадовых палітычных кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў, ініцыяваў рэгулярнае правядзеньне беларуска-фінляндзкіх эканамічных форумаў. З ініцыятывы А.Астроўскага ў парлямэнце Фінляндыі заснаваная група сяброўства зь Беларусьсю.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беларуская віза стала больш даступнай для эўрапейцаў на сайце «Радыё Свабода»
- Інтэрвію газэце «Моладзь Эстоніі» на сайце «Молодёжь Эстонии»
- Інтэрвію сайту «Delfi» на сайце Delfi
- Інтэрвію ў перадачы «Дыялёг з уладай» на канале «ТВ-Нарва» на сайце Сайт-блёг Міхаіла Стальнухіна
- А.Астроўскі: «Зводзіць усё да візаў — абсалютна контрпрадуктыўна» на сайце tio.by
- МЗС: суд над беларусамі ў Лібіі праходзіць непрадказальна на сайце Белсат
- Аб ўручэнні Паслом Беларусі А.Астроўскім даверчых лістоў Каралеве Даніі на сайце МЗС Беларусі
- Астроўскі абмеркаваў з пасламі краінаў «Усходняга партнэрства» ў Капэнгагене пытаньні стабільнасьці ў рэгіёне на сайце belarus.by
- Інтэрвію часопісу «Эканоміка Беларусі» на сайце МЗС Беларусі
- Пераклад артыкула «Транзытны патэнцыял Беларусі» ў выданьні «Baltic Rim Economies» на сайце МЗС Беларусі
- Беларусь і Фінляндыя маюць усе перадумовы для пашырэньня супрацоўніцтва - пасол на сайце БелТА
- Аб жытным хлебе, падобным мэнталітэце, беларуска-фінскім супрацоўніцтве і посьпехах сельскай гаспадаркі ў Суомі на сайце Беларусь сегодня
- Барысаўчанін больш не будзе амбасадарам: Аляксандар Астроўскі выйшаў у адстаўку на сайце ex-press.by