Я́звавая (ве́радная[1]) хваро́ба — утварэньне язвы ў страўніку або 12-перснай кішцы праз заражэньне гэлікабактэрыяй, што перадаецца ад бактэрыяносьбіта са сьлінай і пацалункамі, праз брудныя посуд і садавіну. Ад хваробы пакутуе 8—10% людзей у сьвеце. Узровень заражэньня ў Беларусі дасягае паловы насельніцтва. Найперш закранае 30—50-гадовых. Ускладненьне хваробы выклікае пэрытаніт, рак і звужэньне страўніка або 12-перснай кішкі, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.

Папярэджаньне

рэдагаваць

Прадухіленьню хваробы спрыяюць моцны імунітэт і выкарыстаньне чыстага посуду, 5-разовае штодзённае харчаваньне. Дабратворна ўзьдзейнічаюць адваранае мяса і рыба, яйка ўсьмятку, малако, тварог, вараная і тушаная гародніна ды ў выглядзе пюрэ, паравое суфле, запяканка, каша, кісель, жэле, печаныя яблыкі, мінэральная лугавая вада бяз ґазу, макароны, чэрствы белы хлеб, сок сьвежай капусты, морквавы і бульбяны сок, мёд, сок алоэ, абляпіхавы алей, адвар і сок трыпутніку. Тэмпэратура прыгатаванай ежы мае быць блізкай да тэмпэратуры цела. Выключэньню зь ежы падлягаюць наварыстыя мясныя, рыбныя і грыбныя булёны, вяндліна і смажаныя стравы, саленьні і марынады, сырая гародніна, вострыя прыправы, цыбуля, часнык, цытрусавыя, чорны хлеб, выпечка, марозіва, ґазаваныя фруктовыя напоі, кава і моцная гарбата.

Чыньнікі

рэдагаваць

Хваробе спрыяе стрэс у спалучэньні з тытунепаленьнем, ужыцьцё сьпірту, марынадаў і вострых страваў, наяўнасьць хворага ў сям’і і выкарыстаньне шматразовага посуду ў страўнях хуткага харчаваньня, прыём лекаў найперш да ежы (асьпірын, антыкаагулянты(en) і картыкастэроіды)[2].

Хвароба выяўляецца празь пякотку, боль у страўніку пасьля ежы, кіслы прысмак у роце і ваніты[3]. Пры гэтым скура бляднее, выступае халодны пот, пульс замаруджваецца, дыханьне становіцца павярхоўным[4].

  1. ^ Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік - Менск: Тэхналогія, 1993
  2. ^ Вольга Цыбульская. Язву содай не залечыш // Краіна здароўя. — 8 жніўня 2009. — № 27 (141). — С. 5.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Язва-зараза, або Чаму ня варта піць з адной шклянкі // Краіна здароўя. — 4 красавіка 2009. — № 11 (125). — С. 4.
  4. ^ Вольга Шаўко. Вылечыць язву страўніка // Краіна здароўя. — 29 верасьня 2010. — № 50 (219). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць