Грыбы
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыб (значэньні).
Грыбы́ (па-лацінску: Fungi або па-лацінску: Mycota) — царства жывой прыроды, якое аб’ядноўвае эўкарыятычныя арганізмы, што спалучаюць у сабе некаторыя прыкметы як расьлін, так і жывёл. Характэрнай рысай, якая дае падставы зьмяшчаць грыбы ў асобнае царства ад расьлінаў, бактэрыяў і некаторых пратыстаў, зьяўляецца хітын у іхных вузавых сьценках. Падобныя да жывёлаў, грыбы зьяўляюцца гетэратрофамі; сілкуюцца, паглынаючы раствораныя малекулы, як правіла, вылучаючы стрававальныя фэрмэнты, то бок асматрофна. Грыбы ня маюць фотасынтэзу. Большасьць зь іх здольныя размножвацца з дапамогай спораў, хоць некаторыя страцілі гэтую ўласьцівасьць і множацца вэгетацыйна. Адзіным сродкам рухомасьці ёсьць рост, не ўлічваючы споры, якія перамяшчаюцца ветрам праз паветра ці па вадзе. Грыбы ёсьць асноўнымі разбуральнікамі ў экалягічных сыстэмах. Дысцыпліна біялёгіі, якая прысьвечаная вывучэньню грыбоў, вядомая як мікалёгія. У мінулым мікалёгія разглядалася як галіна батанікі, хоць у наш час грыбы генэтычна больш цесна зьвязаны з жывёламі, чым з расьлінамі.
Грыбы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Грыбы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Fungi | |
Багатыя на разнастайнасьць, большасьць грыбоў непрыкметныя праз свае невялікія памеры і загадкавы ладу жыцьця ў глебе або мёртвых рэчывах. Да грыбоў ставяцца сымбіёзавыя расьліны, жывёлы, а таксама паразыты. Грыбы выконваюць істотную ролю ў раскладаньні арганічных рэчываў і выконваюць фундамэнтальную ролю ў абмене рэчываў у навакольным асяродзьдзі. Яны здаўна выкарыстоўваліся чалавекам як непасрэдная крыніца харчаваньня, а таксама як рошчына для прыгатаваньня хлебу і дзеля працэсу закісаньня розных харчовых прадуктаў, такіх як віно, піва і соевая падліва. З 1940-х гадоў грыбы выкарыстоўваюцца для вытворчасьці антыбіётыкаў, а зь нядаўніх часоў розныя фэрмэнты, якія вылучаюцца грыбамі, выкарыстоўваюцца ў прамысловасьці і ў мыйных сродках. Грыбы таксама выкарыстоўваюцца ў якасьці біялягічных пэстыцыдаў дзеля барацьбы з пустазельлямі, хваробамі расьлінаў і вусякамі-шкоднікамі. Многія віды генэруюць біялягічна актыўныя злучэньні, якія называюцца мікатаксінамі, як то, алькалёіды і полікетыды, якія таксічныя для жывёлаў, у тым ліку і для чалавека. Плодавыя целы грыбоў некаторых відаў могуць утрымліваць псыхатрапныя злучэньні і ўжываюцца рэкрэацыйна альбо ў традыцыйных духоўных абрадах. Грыбы здольныя разбураць вырабленыя матэрыялы і будынкі, і стаць значнымі ўзбуджальнікамі для людзей і іншых жывёлаў. Страты ўраджаю, выкліканыя грыбковымі захворваньнямі або псаваньнем прадуктаў харчаваньня, могуць мець вялікі ўплыў на харчаваньне чалавека і мясцовую эканоміку.
Большасьць з грыбоў на працягу ўсяго жыцьця або на пэўных стадыях разьвіцьця маюць міцэліяльную будову, а некаторыя, як то дрожджы, зьяўляюцца аднавузавымі. На сёньня вядома прыкладна 70 тысячаў відаў грыбоў[1], аднак іхная чаканая разнастайнасьць, паводле ацэнак розных аўтараў, складае ад 300 тысячаў да 1,5 млн відаў[2]. З часоў працаў Карла Лінэя, Крыстыяна Гэндрыка Пэрсана і Эліяса Магнуса Фрыса, грыбы былі клясыфікаваны ў адпаведнасьці зь іхняй марфалёгіяй або фізыялёгіяй. Прагрэс у малекулярнай генэтыцы адкрыў шлях да ўключэньня аналізу ДНК у сыстэматыку, які часам аспрэчваў гістарычны таксанамічны падзел, заснаваны на марфалёгіі і іншых рысах. Філягенэтычныя дасьледаваньні, апублікаваныя за апошняе дзесяцігодзьдзе, дапамаглі перагледзець клясыфікацыю ўнутры царства.
Клясыфікацыя
рэдагаваць- Група «ніжэйшыя грыбы»:
- Вышэйшыя грыбы (Dikarya)
- Аскаміцэты (Ascomycota) — у тым ліку Пармэлія адагнутая, Мэнэгацыя прадзіраўленая
- Базідыяльныя грыбы
- Несыстэматычная група вышэйшых грыбоў:
Беларусь
рэдагавацьНа 2022 год найбольшае пашырэньне сярод ядомых грыбоў у Беларусі мелі 15 відаў: баравік і дрэўнавушка, грузд і садовік, лісічка і масьляк, махавік і апенька, абабак і асавік, рыжок і радоўка, смаржок і ваўнянка, а таксама польскі грыб[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Mueller GM, Schmit JP Fungal biodiversity: what do we know? What can we predict? // Biodivers Conserv, 16 (2006) С. 1—5. — DOI:10.1007/s10531-006-9117-7.
- ^ David A. Poirier, Kenneth L. Feder (2001). «Dangerous Places». Greenwood Publishing Group. — С. 71. — ISBN 9780897896320.
- ^ Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 21 верасьня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрыбы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Mushroom Observer (анг.).
- Грыбы. Tree of Life (анг.).
- Грыбы. Botanical Dermatology Database (анг.).