Кісе́ль — салодкая дэсэртная жэлепадобная страва, прыгатаваная са сьвежай ці сушанай садавіны, ягад, фруктова-ягадных сокаў, сыропаў, варэньня, малака з даданьнем бульбянога або кукурузнага крухмалу або збожжавай закваскі.

Парэчкавы кісель

Кісель хуткі ў прыгатаваньні. Большасьць кісялёў рыхтуецца з даданьнем цукру. Звычайна фруктова-ягадныя кісялі рыхтуюцца на бульбяным крухмале, а малочныя і міндальныя кісялі — на кукурузным крухмале.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3