Пацалу́нак — дакрананьне чалавека вуснамі да чаго-небудзь з мэтай выражэньня эмоцыяў, а ў сэксе — для ўзрушваньня сябе і партнёра. Пацалунак зьяўляецца тэмай шматлікіх твораў мастацтва. Пацалункі часта суправаджаюцца абдымкамі.