Юры Юр’евіч Алелькавіч

(пам. 1578) князь слуцкі

Юры Юр’евіч Алелькавіч (1531—1578) — слуцкі князь і палкаводзец Вялікага Княства Літоўскага.

Юры Юр’евіч Алелькавіч
Юры Юр’евіч Алелькавіч[1]
па-ўкраінску: Юрій Юрійович Олелькович
Слуцкі князь
1542 — 1578
Папярэднік: Юры Сямёнавіч Алелькавіч
Наступнік: Юры Юр’евіч Алелькавіч малодшы
Сябра Рады Вялікага Княства Літоўскага
1542 — 1569
Папярэднік: Юры Сямёнавіч Алелькавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1531(1531)
Слуцкае княства, Вялікае Княства Літоўскае
Памёр: 9 лістапада 1578
Слуцкае княства, Вялікае Княства Літоўскае
Сужэнец: жонка Кацярына Тэнчынская (з 1558 году)
Дзеці: 3 сыны: Юры Юр’евіч Алелькавіч малодшы, Аляксандар Алелькавіч, Ян Алелькавіч
Бацька: Юры Сямёнавіч Алелькавіч[2]
Маці: Алена Мікалаеўна Радзівіл
Род: Алелькавічы

Сябра Рады Вялікага Княства Літоўскага (1542—1569).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Як старэйшы сын Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча стаў слуцкім князем. Таксама яму належалі маёнткі Ванева ў Падляскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, Весічы ў Гарадзенскім павеце і Тонава ў Менскім павеце ВКЛ. У траўні 1558 году ажаніўся з 14-гадовай Кацярынай Тэнчынскай, якая была дачкой сандамірскага ваяводы Станіслава Тэнчынскага. Атрымаў у пасаг Сямяцічы і Орлю ў Падляскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Батаж і Красьнік у Люблінскім ваяводзтве Польскага каралеўства. Набыў настолькі значнае багацьце, што пазычаў вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту Аўгусту пад заклад буйных зямельных уладаньняў. У 1559 годзе пазычыў 7000 копаў літоўскіх грошай пад заклад Пінскага княства. У 1561 годзе ўзяў Бабруйскае староства за пазыку ў 12 000 копаў літоўскіх грошай. У 1564 і 1567 гадох браў удзел у Інфлянцкай вайне на чале ўласнага атраду з 4000 ваяроў. У 1560-я гады даў прытулак маскоўскаму вальнадумцу Арцемію і ягоным вучням[3].

У Маладэчне ў складзе 18 паноў Рады Вялікага Княства Літоўскага, якія склалі адказ падканцлеру вялікаму кароннаму Пятру Мішкоўскаму наконт уніі з Польскім каралеўствам. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году страціў месца ў Радзе Вялікага Княства Літоўскага, якое займалі слуцкія князі. Меў пры двары бібліятэку, якой у 1576—1578 гадох карыстаўся гісторык Мацей Стрыйкоўскі для напісаньня «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі»[4].

Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры[4].

  1. ^ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/VKL.pdf.zip/VKL_1.pdf/219_1332x9999.jpeg
  2. ^ Павал Рыгоравіч Казлоўскі. Алелькавічы // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Эдуард Жакевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 1: А — Аршын. — С. 101. — 494 с. — 10 000 ас. — ISBN 5-85700-074-2
  3. ^ Валеры Пазднякоў. Алелькавічы // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Зьміцер Герасімовіч. — 2-е выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2007. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 219. — 688 с. — ISBN 978-985-11-0393-1
  4. ^ а б Даты, падзеі, людзі / гал.рэд. Алесь Карлюкевіч // Зьвязда : газэта. — Беларускі дом друку, 25 сакавіка 2014. — № 54 (27664). — С. 8. — ISSN 1990-763x.