Пазыка
Пазыка — перадача грашовых сродкаў і рэчыўных каштоўнасьцяў адным удзельнікам дамовы другому з умовай вяртаньня і выплаты адсоткаў.
Віды
рэдагавацьВід пазыкі залежыць ад кшталту дамовы, складу ўдзельнікаў пазыковай дамовы, памеру і крыніцы выплаты адсоткаў.
- Банкаўская. Пазыкадаўцамі ёсьць пазыковыя ўстановы (банкі), пазычальнікамі — юрыдычныя і фізычныя асобы.
- Дзяржаўная (каштарысная). Удзельнікамі пазыковай дамовы могуць выступаць з боку пазычальніка і пазыкадаўцы агульнакраёвыя і мясцовыя каштарысы ад імя дзяржавы.
- Камэрцыйная. Дзейнікі гаспадараньня даюць пазыковыя сродкі і таварна-рэчыўныя каштоўнасьці адзін аднаму.
- Спажывецкая. Пазычальнікам ёсьць насельніцтва.
Таксама пазыкі падзяляюцца паводле:
- мэтавага прызначэньня — арганізаваная і неарганізаваная;
- спосабу выдачы пазычаных сродкаў — наўпроставая і ўскосная;
- тэрмінаў пагашэньня — тэрміновая, кароткатэрміновая, доўгатэрміновая, адтэрмінаваная і пратэрмінаваная;
- месца ажыцьцяўленьня — унутраная і зьнешняя.
Дзейнікамі зьнешніх (міжнародных) пазыкаў выступаюць дзяржавы, банкі, міжнародныя валютна-пазыковыя і фінансавыя ўстановы, юрыдычныя асобы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алена Кірэева. Пазыка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 520. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Натальля Ільіна. Пазыка пазыцы ня роўная // Настаўніцкая газэта Праверана 25 красавіка 2014 г.