Юліян Драксьлер
Юліян Драксьлер (па-нямецку: Julian Draxler; нарадзіўся 20 верасьня 1993 году, Глядбэк, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за катарскі клюб «Аль-Аглі» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Юліян Драксьлер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 верасьня 1993[1][2][3] (31 год) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Аглі | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2015 2015—2017 2017—2023 2022—2023 2023— |
Шальке-04 Вольфсбург Пары Сэн-Жэрмэн → Бэнфіка (арэнда) Аль-Аглі |
119 (18) 34 (5) 131 (17) 10 (1) 15 (8) |
Зборныя | ||
2012— | Нямеччына | 58 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьДраксьлер дэбютаваў у Бундэсьлізе 15 студзеня 2011 году ў матчы супраць «Гамбургу» (0:1). Тады ён стаў чацьвертым у сьпісе самых маладых гульцоў за ўвесь час існаваньня Бундэсьлігі. Праз тыдзень Юліян выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гановэру» (1:0). Ён стаў другім пасьля Нуры Шахіна самым маладым гульцом за ўвесь час існаваньня Бундэсьлігі, выходзячы на поле ў стартавым складзе. 1 красавіка 2011 году Драксьлер забіў свой першы гол у Бундэсьлізе ў браму клюбу «Санкт-Паўлі»[4].
19 чэрвеня 2011 году Драксьлер падоўжыў кантракт з «Шальке-04» да 2016 году[5]. 23 ліпеня 2011 году Юліян разам са сваім клюбам стаў уладальнікам Супэркубка Нямеччыны. Драксьлер адыграў ўвесь першы тайм і ў перапынку яго замяніў гішпанец Хасэ Мануэль Хурада. «Шальке-04» у тым матчы абыграў дортмундзкую «Барусію» па пэнальці зь лікам 4:3. У ліпені 2011 году гулец быў узнагароджаны DFL залатым мэдалём Фрыца Вальтэра ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў[6]. У сэзоне 2011—2012 гадоў Драксьлер згуляў важную ролю ў забесьпячэньні клюбам трэцім радком і кваліфікаваньнем у Лігу чэмпіёнаў, зьяўляючыся ў 30 з 34 матчаў, гуляючы ў асноўным на левым флянзе паўабароны, у той час як Льюіс Голтбі выконваў ролю гульца цэнтральнай восі.
На наступны сэзон Юліян працягнуў даказваць, што зьяўляецца важным гульцом каманды, забіўшы ў матчах супраць «Гройтэр Фюрту», «Вэрдэру», мёнхэнглядбаскай «Барусіі» й у пераможным зь ліам 5:4 матчы супраць «Гановэру-96». Драксьлер працягваў гуляць важную ролю пасьля сыходу Голтбі й падпісаньня Мішэла Бастаса, файна гуляючы на сваёй ўлюбёнай пазыцыі атакаючага паўабаронцы. 10 траўня 2013 году Юліян падоўжыў кантракт на два гады, павялічыўшы сваё знаходжаньне ў клюбе да лета 2018 году, скончыўшы, такім чынам, прасоўваньне плётак ад сыходзе ў дортмундзкую «Барусію».
Міжнародная
рэдагаваць7 траўня 2012 году Драксьлер быў названы адным з 27 гульцоў пашыранага складу зборнай Нямеччыны на чэмпіянат Эўропы 2012 году[7]. Гэта ягонае першае прыцягненьне да асноўнай зборнай краіны. 26 траўня 2012 году ў матчы супраць швайцарцаў Драксьлер дэбютаваў за галоўную зборную Нямеччыны, на 62 хвіліне замяніўшы Лукаша Падольскага.
Дасягненьні
рэдагаваць«Шальке-04»:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2011
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2011
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2018, 2019, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Францыі: 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2017, 2020
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2023
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Julian Draxler // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в JULIAN DRAXLER // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Julian Draxler // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Schalke’s Julian Draxler proud to score first Bundesliga goal against St Pauli. goal.com
- ^ «Шальке» продлил контракт с Дракслером(недаступная спасылка). schalke04.ru
- ^ Gold für Julian Draxler – S04-Youngster erhält Fritz-Walter-Medaille. schalke04.de
- ^ Löw zaubert Draxler aus dem Hut. kicker.de
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце fussballdaten.de
- Профіль на сайце transfermarkt.de