Гройтэр Фюрт

нямецкі футбольны клюб

«Гройтэр Фюрт» (па-нямецку: SpVgg Greuther Fürth) — спартовы клюб зь Нямеччыны з гораду Фюрту, Баварыя. Заснаваны 23 верасьня 1903 году. Самай пасьпяховай эпохай клюбу былі выступы ў нямецкае лізе ў 1910-х і 1920-х гадах, калі клюб атрымаў перамогу ў трох чэмпіянатах Нямеччыны ў 1914, 1926 і 1929 гадах адпаведна і стаўшы другім у 1920 годзе. У сэзоне 2012—2013 гадоў клюб упершыню згуляў у Бундэсьлізе, прафэсійнай лізе якая была сфармаваная ў 1963 годзе, аднак затрымалася дружына тамака толькі на адзін год[3]. Пасьля выніковага 2 месца ў табліцы Бундэсьлігі 2 у сэзоне 2020—2021 гадоў «Гройтэр» знозку атрымаў права на падвышэньне ў элітны дывізіён[4].

Гройтэр Фюрт
Поўная назва Spielvereinigung Greuther Fürth e. V.
Заснаваны 23 верасьня 1903
Горад Фюрт, Нямеччына
Стадыён Шпортпарк Ронгаф
Умяшчальнасьць: 16 626
Прэзыдэнт Fred Höfler[d], Helmut Hack[d], Edgar Burkart[d][1] і Volker Heißmann[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sgf1903.de (ням.)

У верасьні 2012 году былы дзяржсакратар ЗША Гэнры Кісынджэр, сям’я якога зьбегла з нацысцкай Нямеччыны ў 1938 годзе, прысутнічаў на матчы «Фюрта» супраць «Шальке-04». Ён паабяцаў наведаць гульню на стадыёне Шпортпарк Ронгаф, калі дружына прасунецца да Бундэсьлігі. У дзяцінстве Кісынджэр спрабаваў глядзець гульні, не зважаючы на не жаданьне гэтага бацькоў[5]. Кісынджэр зьяўляецца ганаровым сябрам клюбу, і на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў сочыць за вынікамі матчу «Фюрту» і падтрымлівае сувязь з клюбам. За часам працы ў Белым доме ў 1970-х гадах ён, як паведамляецца, прасіў сваіх памочнікаў падрыхтоўваць справаздачы аб выніках клюбу ў выходныя, каб у панядзелак даведвацца пра клюбныя матчы. Ён некалькі разоў наведаў родны горад, каб паглядзець матчы «Гройтэра» у рамках розыгрышу Бундэсьлігі ў 2012 годзе за часам калі клюбная дружына першым разам брала ўдзел у матчах нямецкае эліты.

Гісторыя

рэдагаваць

Вытокі клюбу ёсьць стварэньне 23 верасьня 1903 году футбольнай сэкцыі ў складзе гімнастычнага клюбу «Турнвэрайн 1860». Футбалісты пайшлі сваім шляхам як незалежны клюб у лістападзе 1906 году, пасьля таго, як не атрымалі належнай падтрымкі з боку кіраўніцтва тагачаснага клюбу. Дружына першапачаткова выступала ў Осткрайсьлізе і нават здабывала там тытулы, то бок становячыся найлепшай у 1912, 1913 і 1914 гадах. Аднак у наступным клюб прыцягваўся да ўдзелу ў рэгіянальных раўндах Паўднёвай Нямеччыны ў рамках агульнага чэмпіянату краіны[6]. З самага пачатку існавала вялікае суперніцтва паміж «Гройтэрам» і «Нюрнбэргам», абумоўленае гістарычным суперніцтвам паміж двума суседнімі гарадамі. Клюб імкліва разьвіваўся, і да 1914 году ён налічваў 3 тысячы сябраў у сваім складзе, зьяўляючыся найбуйнейшым спартовым клюбам Нямеччыны. Калі клюб пабудаваў свой уласны стадыён Шпортпарк Ронгаф у 1910 годзе, гэта быў найвялікшы стадыён у Нямеччыне на той час.

Свой першы нацыянальны тытул клюб здабыў у 1914 годзе пад кіраўніцтвам ангельскага трэнэра Ўільяма Таўнлі. На правым баку ў «Гройтэра» гуляў выбітны Юліюс Гірш, які далучыўся да табару дружыны ў папярэднім сэзоне[7]. У фінале, які адбыўся 31 траўня ў Магдэбургу, клюбу супрацьстаяў «Ляйпцыг», які на той момант зьяўляўся дзеючым чэмпіёнам краіны, маючы на сваім рахунку тры чэмпіёнскія тытулы. Сустрэча цягнулася ажно 154 хвіліны, той бок гэта ёсьць самая доўгая скончаная гульня ў гісторыі нямецкага футболу. Фінал жа 1922 году ня быў скончаны, бо па выніках 189 хвілінаў матчу, гульня прыйшлося адмяніць празь цемру. У выніку гулоўны матч сэзону скончыўся мінімальнай перамогай «Гройтэра», дзякуючы залатому голу[8].

Дружына мела шматлікія посьпехі на працягу 1920-х і да пачатку 1930-х гадоў, пачынаючы з выступу ў фінале нацыянальнага першынства ў 1920 годзе супраць адвечных супернікаў клюбу «Нюрнбэргу». Суперніцтва паміж двума клюбамі было такім, што зорны гулец «Гройтэра» быў вымушаны сысьці з клюбу пасьля таго, як ажаніўся з жанчынай зь Нюрнбэргу. У 1924 годзе ўпершыню і адзіны раз у гісторыі зборная Нямеччына складалася выключна з гульцоў толькі «Фюрта» і «Нюрнбэргу», і гульцы дзьвюх камандаў нават спалі ў асобных чыгуначных вагонах. У 1923 і 1931 гадах клюб дасягнуў паўфіналу айчыннага першынства. У 1926 годзе «Гройтэр» дайшоў да фіналу, дзе вынішчыў сталічную «Гэрту» зь лікам 4:1, пры гэтым прагульваючы матч пасьля прапушчанага голу на 9 хвіліне. У 1929 годзе клюб зноўку сустрэўся з «Гэртай», але гэтым разам фінал праходзіў у Нюрнбэргу. Зважаючы на супраціў бэрлінскіх футбалістаў, «Фюрт» усё ж такі здолеў здабыць перамогу дзякуючы пераможнаму голу на 85 хвіліне. Матч скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць футбалістаў з поўдня краіны. Прыкметна, што гэты тытул быў здабыты ўжо без Таўнлі, які ўжо пакінуў Фюрта да гэтага часу.

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць