Нуры Шахін
Нуры Шахін (па-турэцку: Nuri Kazım Şahin; нарадзіўся 5 верасьня 1988 году, Людэншайд, Нямеччына) — былы турэцкі футбаліст, які нарадзіўся ў Нямеччыне. Паўабаронца.
Нуры Шахін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 верасьня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2011 2007—2008 2011—2014 2012—2013 2013—2014 2014—2018 2018—2020 2020—2022 |
Барусія Дортмунд → Фэеноорд (арэнда) Рэал Мадрыд → Лівэрпул (арэнда) → Барусія Дортмунд (арэнда) Барусія Дортмунд Вэрдэр Антальяспор |
135 (13) 29 (6) 4 (0) 7 (1) 15 (3) 73 (5) 36 (1) 44 (0) |
Зборныя | ||
2005—2017 | Турэччына | 52 (2) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Барусія Дортмунд |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьШахін выступаў за юнацкую каманду «Майнэрцгагену» з 1994 па 2001 гады[3]. З 2001 году ён займаўся ў дортмундзкай «Барусіі». У 2005 годзе ў складзе юнацкай зборнай Турэччыны выступаў на чэмпіянаце сьвету ў Пэру. Турэччына тады заваявала 4 месца, а Нуры забіў па ходзе турніру 4 галы. Пасьля гульцом цікавіліся такія клюбы як «Арсэнал», «Чэлсі» й «Манчэстэр Юнайтэд».
У 2005 годзе Шахін дэбютаваў на прафэсійным узроўні, 23 ліпеня 2005 году ў матчы Кубка Інтэртота супраць чэскай «Сыгмы» (0:0), ён выйшаў на 67-й хвіліне замест Марка-Андрэ Крушкі. У Бундэсьлізе дэбютаваў 6 жніўня 2005 году ў выязным матчы супраць «Вольфсбургу» (0:0), стаўшы на той момант самым маладым дэбютантам Бундэсьлігі. Забіўшы 25 лістапада 2005 году мяч у браму «Нюрнбэргу», Шахін стаў самым маладым аўтарам гола ў гісторыі Бундэсьлігі.
5 ліпеня 2007 году ён быў аддадзены ў гадавую арэнду ў нідэрляндзкі «Фэеноорд»[4]. Разам з камандай ён выйграў Кубак Нідэрляндаў.
«Рэал» Мадрыд
рэдагаваць9 траўня 2011 году, паўабаронца дортмундзкай «Барусіі» Нуры Шахін абвясьціў аб сваім пераходзе ў «Рэал». На адмыслова скліканай прэс-канфэрэнцыі 22-гадовы футбаліст патлумачыў чыньнікі такога рашэньня: «„Рэал“ — адзін з найлепшых клюбаў сьвету. Для маёй кар’еры гэта самавіты скачок. Было проста немагчыма сказаць „не“. Я бы змог сысьці з „Барусіі“ толькі дзеля такой каманды, здольнай змагацца за вялікую колькасьць самых прэстыжных тытулаў. Але гэта не было простым рашэньнем. І яно зьнервавала мяне. Я вырашыў прыняць яго разам з клюбам. Зразумейце правільна: я вельмі цаню нашага трэнэра, мне падабаецца й горад, і каманда. Але, паўтаруся: „Рэал“ — адзін з найлепшых клюбаў сьвету. Для маёй кар’еры гэта прарыў», — прыводзіць словы Шахіна AS[5][6][7][8]. Кантракт турэцкага футбаліста з мадрыдцамі разьлічаны на 6,5 гадоў з заробкам 2,5 млн эўра ў год[9]. Сума ўгоды склала ад 10 да 12 млн €[10].
«Лівэрпул»
рэдагаваць25 жніўня 2012 году Шахін на правах арэнды перайшоў у ангельскі «Лівэрпул».
У зборнай
рэдагавацьУ зборнай Турэччыны дэбютаваў 8 кастрычніка 2005 году ў хатнім матчы супраць Нямеччыны (2:1), Шахін выйшаў на 85-й хвіліне, а на 87-й забіў гол у браму Олівэра Кана.
Дасягненьні
рэдагаваць«Фэеноорд»:
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2008
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.tff.org/Default.aspx?pageId=30&kisiId=1063434
- ^ а б в Nuri Sahin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Профіль гульца(недаступная спасылка). narod.ru
- ^ «Фэеноорд» арандаваў паўабаронцу дортмундзкай «Барусіі» Sports.ru
- ^ Nuri Sahin ya es nuevo jugador del Real Madrid. AS
- ^ El Real Madrid ficha a Nuri Sahin, la sensación de la Bundesliga. Sitio oficial del Real Madrid CF
- ^ Nuri Sahin wechselt zu Real Madrid. Offizielle Website des BV Borussia Dortmund
- ^ Nuri Sahin zieht es nach Madrid. Offizielle Website von Nuri Sahin
- ^ Comunicado oficial: Nuri Sahin, nuevo jugador del Real Madrid. Sitio oficial del Real Madrid CF]
- ^ Пас из-за границы: Германия. Спорт-Экспресс