Вольфсбург (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«Вольфсбург» (па-нямецку: VfL Wolfsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Вольфсбург. Заснаваны ў 1945 годзе. Чэмпіён Нямеччыны 2009 году, уладальнік Кубка (2015) і Супэркубка Нямеччыны (2015). Клюб вырас з мультыспартовага клюбу для супрацоўнікаў заводу па вытворчасьці аўтамабіляў «Фольксваген» у горадзе Вольфсбург, і зьяўляецца даччынай кампаніяй Volkswagen Group[2][3].

Вольфсбург
Поўная назва Verein für Leibesübungen Wolfsburg
Заснаваны 12 верасьня 1945
Горад Вольфсбург, Нямеччына
Стадыён Фольксваген Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
Кіраўнік Фольксваген (канцэрн)
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfl-wolfsburg.de (ням.)​ (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Горад Вольфсбург быў заснаваны ў 1938 годзе як горад для працоўных заводу «Фольксваген». Першым футбольным клюбам, які асацыюецца з аўтазаводам, быў «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen». Гэтая каманда гуляла ў Гаўлізе Ост-Гановэр у сэзонах 1943—1944 і 1944—1945 гадоў.

12 верасьня 1945 году быў заснаваны новы клюб — «VSK Вольфсбург». Ягоная форма была бела-зялёнай і цяпер яна таксама выкарыстоўваецца. 15 сьнежня 1945 году ў клюбе адбыўся крызіс, які амаль спыніў ягонае існаваньне, бо ўсе гульцы за выключэньнем аднаго пакінулі клюб. Ёзэф Маер, адзіны пакінуты гулец, працаваў разам зь Вілі Гільбэртам па адраджэньні каманды й набору новых гульцоў. За год была створана новая каманда вядомая цяпер як «VfL Вольфсбург». У канцы лістапада 1946 году клюб згуляў таварыскую гульню з «Шальке-04» на стадыёне, які належыць «Фольксвагену», стаўшы такім чынам пераемнікам «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen» і атрымаўшы спонсарскую падтрымку кампаніі.

«Вольфсбург» павольна, але ўстойліва прагрэсаваў ў наступныя сэзоны. Яны перамаглі ў некалькіх аматарскіх першынствах, але былі няздольныя прасунуцца наперад у плэй-оф на павышэньне, пакуль нарэшце, у 1954 годзе, не перамаглі футбольны клюб «Гайдэр» зь лікам 2:1, што дазволіла клюбу прабіцца ў Обэрлігу Поўнач. Тым ня менш, «Вольфсбург» змагаўся за выжываньне ва ўсіх наступных сэзонах, пакуль нарэшце ня вылецеў у 1959 годзе. У 1963 годзе, на момант стварэньня першай прафэсійнай нямецкай футбольнай лігі — Бундэсьлігі, «Вольфсбург» зноў гуляў у Обэрлізе Поўнач, якая ў той час была другой па значнасьці лігай.

«Вольфсбург» знаходзіўся ў другім дывізіёне наступны тузін гадоў, на той момант іхным найлепшым дасягненьнем было другое месца ў 1970 годзе. Гэтае другое месца дазволіла ім змагацца ў плэй-оф за выхад у Бундэсьлігу, але там яны выглядалі слаба й прабіцца ў галоўную лігу Нямеччыны ня здолелі.

Зь сярэдзіны 1970-х і да пачатку 1990-х гадоў «Вольфсбург» гуляў у аматарскай Обэрлізе Поўнач. Пасьлядоўныя фінішы на першым месцы ў 1991 і 1992 гадох, а затым і посьпех у плэй-оф дазволіў ім выступаць у сэзоне 1992—1993 гадоў у Другой Бундэсьлізе. «Вольфсбург» бесьперапынна дамагаўся пэўнага посьпеху на працягу ўсіх 1990-х. Каманда выйшла ў фінал Кубка Нямеччыны ў 1995 годзе, дзе прайграла мёнхэнглядбаскай «Барусіі» зь лікам 0:3. Фінішаваўшы другім у сэзоне 1996—1997 гадоў «Вольфсбург» усё ж такі здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Каміль Грабара 1999
2   Аб Кіліян Фішэр 2000
3   Аб Сэбыстыяан Борнаў 1999
4   Аб Канстантынас Кулеракіс 2003
5   Аб Сэдрык Цэзыгер 1998
6   ПА Астэр Уранкс 2002
8   ПА Саліх Эзджан (ар. Барусія Д.) 1998
9   Нап Магамэд Амура (ар. Юніён) 2000
10   Нап Люкас Нмэча 1998
11   Нап Т’ягу Тамаш 2002
12   Бр Павао Пэрван 1987
13   Аб Ражэрыю 1998
14   Нап Барташ Бялек 2001
16   Нап Якуб Камінскі 2002
17   Нап Кевін Бэрэнс 1991
18   Аб Дэніс Ваўра (ар. Капэнгаген) 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   ПА Лоўра Маер 1998
20   Аб Рыдле Баку 1998
21   Аб Ёакім Мэгле 1997
22   Аб Матыс Анжэлі 2007
23   Нап Ёнас Вінд 1999
24   ПА Бэнцэ Дардаі 2006
27   ПА Максімілян Арнольд (капітан) 1994
29   Бр Марыюс Мюлер 1993
30   Бр Нікляс Клінгер 1995
31   ПА Янік Гэргарт 1994
32   ПА Матыяс Сванбэрг 1999
33   Аб Давід Адогу 2006
38   ПА Бэніт Брэгер 2006
39   Нап Патрык Вімэр 2001
40   ПА Кевін Парэдэс 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць