Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт

Эўрапе́йскі гуманіта́рны ўнівэрсытэ́т (ЭГУ) — установа вышэйшай адукацыі. Створаны ў Менску ў 1992 годзе; першым рэктарам быў акадэмік НАН Беларусі Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў[4]. У 2004 годзе ўнівэрсытэт быў змушаны спыніць працу ў Беларусі. З 2005 году дзейнічае ў Летуве. Прэзыдэнтам ЭГУ быў Пэр Ункель[5]. У кастрычніку 2014 Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў прызначаны прэзыдэнтам ЭГУ[6]. У красавіку 2015 году рэктарам ЭГУ стаў прафэсар Г. Дэвід Полік[7].

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Europos humanitarinis universitetas, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Навучальны корпус.
Навучальны корпус.
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз ЭГУ — позірк у будучыню!
Заснаваны 1992
Тып гуманітарны ўнівэрсытэт
Прэзыдэнт Анатоль Міхайлаў
Рэктар Сяргей Ігнатаў(be)
Колькасьць студэнтаў 1,5 тыс.
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. / 54.6825; 25.28722Каардынаты: 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. / 54.6825; 25.28722
Горад вул. Валакупю, 5,
Вільня, LT-10101
Краіна Летува
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Кансорцыюм летувіскіх дасьледніцкіх бібліятэк[d][2] і Open Society University Network[d][3]
Вэб-сайт ehu.lt
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на мапе Летувы
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт

Навучаньне вядзецца па бакалаўрскай і магістарскай ступенях, па вочнай і завочнай формах. Кірункі навучаньня (бакаляўрыят, 2012): беларусістыка, гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, міжнароднае права, сацыяльная і палітычная філязофія, мэдыя і камунікацыі, візуальны дызайн і мэдыя, культурная спадчына і турызм, тэорыя і практыка сучаснага мастацтва, сацыялёгія[8]. Для атрыманьня ступені бакаляўра патрабуецца залічыць як найменш 160 крэдытаў (кожны зь якіх адпавядае 40 акадэмічным гадзінам). Працуе магістратура для адмыслоўцаў з вышэйшай адукацыяй; дзейнічаюць дыстанцыйныя курсы.

Заняткі праводзяцца на беларускай, летувіскай, ангельскай, расейскай і іншых мовах у залежнасьці ад асаблівасьцяў вучэбнага курсу і падрыхтаванасьці аўдыторыі.

Ад 1994 да 2004 г. у ЭГУ дзейнічаў Цэнтар палітычных і эканамічных дасьледаваньняў, які ўзначальваў былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч. У сваіх мэмуарах Станіслаў Шушкевіч крытыкуе заснавальніка ЭГУ і моўную палітыку ўнівэрсытэту. Напрыканцы 2009 году некалькі выкладчыкаў унівэрсытэту (сярод якіх Тацяна Вадалаская, Андрэй Ягораў) аб’явілі страйк супраць парушэньня кіраўніцтвам унівэрсытэту акадэмічных свабод, пасьля чаго рашэньнем Сэнату ўнівэрсытэту яны былі звольненыя. Улетку 2013 году адбылася аптымізацыя структуры кіраўніцтва ўнівэрсытэту, пасьля якой былі скасаваныя пасады дэканаў Бакаляўрскай і Магістарскай школ.

Структура

рэдагаваць

ЭГУ не падзяляецца на факультэты, як астатнія беларускія ўнівэрсытэты. Замест гэтага ў ім прапануюцца праграмы навучаньня. У 2016 годзе бакаляўрыят меў пяць праграм навучаньня: мэдыя і камунікацыі, візуальны дызайн і мэдыя, культурная спадчына і турызм, тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва[9]. Адначасова з рэгулярнымі заняткамі на дзённай форме навучаньня існуе завочная форма навучаньня, на якім індывідуальны навучальны плян для кожнага студэнта распрацоўваецца паводле ягоных пажаданьняў і патрабаваньняў адпаведнай праграмы. Дэпартамэнт гісторыі, дэпартамэнт палітычных навук, дэпартамэнт мэдыя.

Навучэнцы

рэдагаваць

Выкладнікі

рэдагаваць

Ганаровыя дактары

рэдагаваць

Сярод ганаровых дактароў унівэрсытэту[10]:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць