Сацыялёгія
Сацыялёгія (грамадазнаўства; ад лацінскага socius — грамадзкі й грэцкага λóγος — вучэньне) — навука, якая сыстэматычна дасьледуе функцыянаваньне й зьмены грамадзтва, сацыяльныя законы, працэсы й структуры, якія яднаюць ці падзяляюць людзей, ствараюць сувязі паміж людзьмі альбо ёсьць іхняя праява, а таксама працэс іхніх зьменаў.
Сацыёлягі дасьледуюць таксама адзінкі ў складзе сацыяльных групаў, чалавечыя стасункі (напрыклад, сям’я, супольнасьці, таварыствы, задзіночаньні й т.п.) Чалавечыя стасункі ў разуменьні сацыяльнае дынамікі могуць аб'ядноўваць людзей праз утварэньне сацыяльных групаў, установаў ці нават цэлых грамадзтваў, альбо падзяляць праз грамадзкія падзелы. Ужо ў старажытнасьці на высокім узроўні існавала грамадзкая думка. На эўрапейскім культурным абшары філёзафам, якога можна назваць першым сацыёлягам, быў Плятон. Грамадзкая думка ў той ці іншай форме існавала й да яго й мела сваё разьвіцьцё пасьля. Першым мысьляром, які запрапанаваў назву сацыялёгія быў Аўгуст Конт. Аб'ектам дасьледаваньня сацыялёгіі ёсьць супольнасьць. Адзінкі цікавяць сацыёляга толькі ў працэсе іхніх зьнешніх стасункаў паміж сабой. Паўстаньне сацыялёгіі ў сучасным выглядзе было спрычыненае грамадзкімі зьменамі зьвязанымі з індустрыялізацыяй канца XIX стагодзьдзя, у выніку якіх утварылася новае прамысловае грамадзтва. Зараз адбываецца паўставаньне новых постіндустрыяльных, ці інфармацыйных, грамадзтваў.
Глядзіце таксама Рэдагаваць
Крыніцы Рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Гэта — накід артыкула пра сацыялёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |