Шастакова (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Шастако́ва[1] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, на правым беразе ракі Тачыя, за 19 км на захад ад Камянцу, за 53 км на поўнач ад Берасьця, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Уваходзіць у Ратайчыцкі сельсавет.
Шастакова | |
трансьліт. Šastakova | |
Першыя згадкі: | 16 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Ратайчыцкі |
Насельніцтва: | 40 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225059 |
СААТА: | 1240855086 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′18″ пн. ш. 23°33′39″ у. д. / 52.37167° пн. ш. 23.56083° у. д.Каардынаты: 52°22′18″ пн. ш. 23°33′39″ у. д. / 52.37167° пн. ш. 23.56083° у. д. |
± Шастакова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1577: сяло Шастакоў Камянецкай воласьці Берасьцейскага павету ВКЛ.
- 1-я палова XIX ст.: вёска і аднайменны маёнтак у Берасьцейскі павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць памешчыкаў Гафмайстараў.
- 1850: А.П. Гафмайстар адкрыў у Шастакове школу для сялянаў.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 271 рэвіская душа.
- 2-я палова XIX ст.: вёска і маёнтак у Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1885: у вёсцы 32 двары, 543 жыхары, карчма, піцейны дом.
- 1890: землі ў маёнтку Шастакова належалі Івану Жытаву (каля 250 дзесяцінаў) і Сямёну Сьцялецкаму (532 дзесяціны); Шастакоўскай сельскай грамадзе належала 370 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў.
- 1897: паводле перапісу ў Шастакове 70 двароў, 422 жыхары, хлебазапасная крама, 3 ветраныя млыны, 2 кузні, карчма.
- 1905: 438 жыхароў.
- 1921: вёска і фальварак у Ратайчыцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: у вёсцы 36 двароў, 200 жыхароў; у фальварку 5 двароў, 83 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска і хутар у Ратайчыцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 92 двары, 500 жыхароў, на хутары 19 двароў, 102 жыхары.
- 1948: у пачатковай школе 71 вучань.
- 1949: у вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан» (у 1950 годзе аб’ядноўваў 56 гаспадарак, 228 жыхароў).
- 1960: у вёсцы 247 жыхароў.
- 1964: у Войскім сельсавеце.
- 1970: 174 жыхары, у калгасе імя Калініна
- 2008: у Ратайчыцкім сельсавеце[2]
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 40 жыхароў
- 2005 год — 58 жыхароў, 29 двароў[3]
- 1999 год — 79 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьПрацуе крама. У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Турыстычныя зьвесткі
рэдагавацьЗа 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі захаваўся курганны могільнік дрыгавічоў XI—XIII стагодзьдзяў (каля 20 насыпаў абкладзеных каменьнем)[3][4].
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква
- Фальварак
Вядомыя выхадцы
рэдагавацьУ маёнтку Шастакова 4 студзеня 1826 году нарадзіўся Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 175
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 16.09.2008 № 149 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района»(недаступная спасылка)
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 98
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom XV, s. 645 (пол.)
- ^ Леанід Маракоў, ТРАЎГУТ Рамуальд Людвікавіч, (у:) Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Том III. Кніга II.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 98.