Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′0″ пн. ш. 25°49′26″ у. д. / 53.6° пн. ш. 25.82389° у. д.Каардынаты: 53°36′0″ пн. ш. 25°49′26″ у. д. / 53.6° пн. ш. 25.82389° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура, беларуская готыка і псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 1517 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвяты́х Бары́са і Гле́ба — помнік архітэктуры XII—XVII стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Базылянскай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Наваградзкая Барысаглебская царква — месца правядзеньня сабораў (катэдра) Літоўскай мітраполіі. У 2010 годзе, як і іншыя старадаўнія помнікі архітэктуры Беларусі, пацярпела ад рэканструкцыі, якую праводзіць Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ першай палове XII ст. на гэтым месцы з вапнавых блёкаў зь нязначнымі ўстаўкамі плінфы збудавалі першую мураваную Барысаглебскую царкву[2]. У 1317 годзе яна атрымала статус катэдры Літоўскай праваслаўнай мітраполіі. З XIV ст. пры царкве існаваў мужчынскі манастыр[3].
У 1517—1519 гадох на падмурках старажытнай царквы XII стагодзьдзя[4] вялося будаваньне ў тэхніцы гатычнай муроўкі новай саборнай царквы з фундацыі князя Канстантына Астроскага і пры падтрымцы мітрапаліта Язэпа Солтана. У 1620 годзе царква прыняла Унію. У выніку рэканструкцыі 1624—1632 гадоў да яе фасаду прыбудавалі дзьве вежы. У 1628—1636 гадох кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі заснаваў пры царкве мужчынскі базылянскі манастыр, а Адам Храптовіч — жаночы[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1873—1875 гадох расейскія ўлады перабудавалі помнік у стылі дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа польскім часам у 1923—1924 гадох праводзілася рэканструкцыя царквы з частковым аднаўленьнем аўтэнтычнага выгляду.
У 1990-я гады ў выніку рэстаўрацыі аднавіўся гатычна-рэнэсансавы выгляд вежаў царквы. У чэрвені 2010 году Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату пачаў рэканструкцыю царквы (навуковы кіраўнік Г. Лаўрэцкі), у выніку якой у лістападзе таго ж году на вежы царквы паставілі какошнікі з шатрамі, завершанымі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. У зьвязку з гэтым старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч зьвярнуўся зь лістом у Міністэрства культуры з просьбай спыніць працы і прыцягнуць да адказнасьці тых, хто ініцыяваў і дазволіў парушэньне закону (рэканструкцыя праводзілася без дазволу Міністэрства культуры і пратаколу паседжаньня навукова-мэтадычнай рады ад 3 лістапада, які мусіў быў складзены перад гэтым дазволам)[6]. Ён прасіў распачаць у дачыненьні да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Наваградзкага райвыканкаму адміністрацыйную справу (за парушэньнем пунктаў 2 і 4 артыкулу 10 «Закону аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны»). Апроч таго, А. Астаповіч зьвярнуўся ў наваградзкую пракуратуру[7].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры сымбіёзнага гатычна-рэнэсанснага стылю з рысамі абарончага дойлідзтва[5]. У XVI ст. архітэктура праваслаўных сакральных будынкаў Вялікага Княства Літоўскага пачала набываць выразнае гатычнае аблічча, яскравым адлюстраваньне гэтых працэсаў ёсьць Наваградзкая Барысаглебская царква. У пляне яна вельмі падобная да раньніх літоўскіх касьцёлаў (Ішкальдзь), аднак у выкананьні саміх гатычных элемэнтаў і ў афармленьні фасадаў адчуваецца моцны ўплыў папярэдняй праваслаўна-бізантыйскай традыцыі.
Збудаваная ў XVI ст. царква мела прастакутны 3-нэфавы 4-слупны аб’ём з шырокай 5-граннай апсыдай і бязьвежавым галоўным фасадам. Пры рэканструкцыі XVII ст. галоўны фасад набыў дзьве бакавыя абарончыя вежы з байніцамі і зубчастым парапэтам ў завяршэньні[5]. Дах накрылі зялёнай і карычневай паліванай дахоўкай, а ўнутры набралі ўзорыстую падлогу з 6-гранных, квадратных і ромбападобных паліваных плітак. У XVIII ст. у апсыдзе царквы зрабілі мураваны алтар.
Пры перабудове расейскімі ўладамі ў другой палове XIX ст. над дахам царквы ўзьвялі драўляны сьветлавы барабан з купалам-цыбулінай, парушыўшы пры гэтым нэрвюрнае скляпеньне цэнтральнай травеі. Да галоўнага фасаду прыбудавалі прытвор, а гатычная завяршэньні вежаў зьмянілі на гранёныя шатры з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў аснове.
У выніку рэканструкцыяў XX ст. скляпеньням і вежам царквы вярнулі першапачатковы гатычна-рэнэсансавы выгляд.
Галерэя
рэдагавацьДа перабудовы
рэдагаваць-
Э. Паўловіч, 1848 г.
-
В. Дмахоўскі, 1856 г.
-
В. Гразноў, 1865 г.
-
В. Гразноў, XIX ст.
-
З «Памятнай кніжкі Менскай губэрні», 1867 г.
-
2-я пал. XIX ст.
-
В. Дмахоўскі, 1872 г.
-
Н. Орда, 1876 г.
Па перабудове
рэдагаваць-
Агульны выгляд, да 1939 г.
-
Агульны выгляд. Я. Булгак, да 1939 г.
-
Галоўны фасад, 1915—1918 гг.
-
Бакавы фасад, да 1939 г.
-
З боку вуліцы Базылянскай, 1916 г.
-
З боку вуліцы Базылянскай, 1915—1918 гг.
-
З боку вуліцы Замкавай, да 1939 г.
-
З боку Рынку. Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Скляпеньні
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Паштовая, 10
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі. TUT.BY. Праверана 19 сакавіка 2011 г.
- ^ Кушнярэвіч А. Новагародская Барысаглебская царква // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 359.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 358.
- ^ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001. С. 33.
- ^ а б в Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 143.
- ^ Печанко С. Дык хто ж дазволіў перарабляць царкву ў Наваградку? // Наша Ніва. 15 лістапада 2011 г.
- ^ Печанко С. На навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць «цыбуліны»(недаступная спасылка) // Наша Ніва. 14 лістапада 2010 г.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000436 |
- Царква Сьвятых Барыса і Глеба ў Наваградку, Radzima.org
- Інтэр'ер Барысаглебскай царквы ў Наваградку ў 1930-я гг. Праверана 19 сакавіка 2011 г.