Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023 году
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023 году стаў апошнім матчам Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў, 68-га сэзону галоўнага эўрапейскага клюбнага футбольнага турніру, які арганізуе УЭФА, і 31-га сэзону з моманту зьмены назвы з «Кубка клюбаў эўрапейскіх чэмпіёнаў» у «Лігу чэмпіёнаў УЭФА». Гульня ладзілася 10 чэрвеня 2023 году на Алімпійскім стадыёне Ататурка ў Стамбуле ў Турэччыне.
Першапачаткова фінал меўся адбыцца на стадыёне «Ўэмблі» ў Лёндане ў Ангельшчыне. Аднак праз адтэрміноўкі й перанос фіналу 2020 году з-за пандэміі каранавіруснай інфэкцыі у Эўропе заплянаванае правядзеньне наступных фіналаў было перанесенае на год назад, і на Альянц-Арэну ў Мюнхэне быў прызначаны фінал 2023 году. Калі фінал 2021 году, які павінен быў адбыцца ў Стамбуле, таксама прыйшлося перанесьці праз пандэмію каранавірусу ў Турэччыну, фінал 2023 году быў аддадзены ў Стамбул. Зараз Мюнхэн прыме фінал 2025 году.
«Манчэстэр Сіці» як пераможца атрымаў права згуляць супраць пераможцаў Лігі Эўропы 2022—2023 гадоў у Супэркубку УЭФА 2023 году.
Перад гульнёй
рэдагаваць22 траўня 2023 года польскі арбітар Шыман Марціняк быў прызначаны на гульню. Дапамагаць яму будуць ягоныя землякі Павал Сакальніцкі і Томаш Лісткевіч. Відэапамочнікам судзьдзі матчу таксама будзе прадстаўнік Польшчы — Томаш Квяткоўскі[1]. Усе гэтыя чатыры арбітры за 6 месяцаў да таго абслугоўвалі фінал чэмпіянату сьвету ў Катары[2][3].
Месца правядзеньня
рэдагавацьГэта быў другі фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА на Алімпійскім стадыёне імя Ататурка, бо першы адбыўся ў 2005 годзе.
Цырымонія адкрыцьця
рэдагавацьЦырымонія адкрыцьця перад матчам, вядомае як шоў Пэпсі паводле спонсарскага пагадненьня, будзе ўлучаць выступы швэдзкага ды-джэя Алесы, нігерыйскага сьпявака Burna Boy і бразыльскай сьпявачкі Аніты[4][5].
Матч
рэдагаваць10 чэрвеня 2023 22:00 (UTC+3) |
Манчэстэр Сіці | 1:0 | Інтэрнацыянале | Алімпійскі стадыён, Стамбул Судзьдзя: Шыман Марціняк (Польшча) |
---|---|---|---|---|
Родры 68' | Справаздача | |||
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «UEFA reveal Szymon Marciniak will referee Champions League final». Yahoo! Sports.
- ^ «Poland’s Szymon Marciniak to referee FIFA World Cup final». FIFA.
- ^ «Szymon Marciniak poprowadzi finał Mistrzostw Świata!». Polski Związek Piłki Nożnej.
- ^ «Burna Boy to perform at the 2023 UEFA Champions League Final Kick Off Show by Pepsi®». UEFA.
- ^ «Anitta to co-headline 2023 UEFA Champions League Final Kick Off Show by Pepsi® with Burna Boy». UEFA.com.