Робін Гозэнс
Робін Гозэнс (па-нямецку: Robin Gosens; нар. 5 ліпеня 1994 году) — нямецкі футбаліст, левы паўабаронца італьянскага клюбу «Фіярэнтына» (у арэндзе з «Ўніёну») і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Мае падвоенае грамадзянства, трымаючы апроч нямецкага пашпарту, яшчэ і нідэрляндзкі.
Робін Гозэнс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1994[1] (30 гадоў)
| |
Рост | 181 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фіярэнтына | |
Нумар | 21 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2015 2014—2015 2015—2017 2017—2022 2022 2022—2023 2023— 2024— |
Вітэс → Дордрэхт (арэнда) Гэраклес Аталянта → Інтэрнацыянале (арэнда) Інтэрнацыянале Уніён → Фіярэнтына (арэнда) |
0 (0) 51 (3) 63 (4) 121 (25) 7 (0) 32 (3) 31 (6) 2 (1) |
Зборныя | ||
2020— | Нямеччына | 20 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЯшчэ юнаком Гозэнс ня даў рады, каб далучыцца да акадэміі дортмундзкай «Барусіі». У выніку хлопец зьехаў у Нідэрлянды, дзе прыяднаўся да акадэміі «Вітэсу»[2]. У студзені 2014 году гулец быў арандаваны клюбам «Дордрэхт» з другога дывізіёну чэмпіянату Нідэрляндаў[3]. Ужо праз тры дні немец дэбютаваў у матчы супраць «Эксэльсіёру»[4]. У траўні ягонае гасьцяваньне было працягнутае на сэзон, што дазволіла гульцу дэбютаваць у Эрэдывізіі, куды прасунуўся «Дордрэхт». Першы матч у найвышэйшай лізе паўабаронца згуляў супраць «Гээрэнвээну»[5]. У чэрвені 2015 году Гозэнс як вольны агент далучыўся да «Гэраклесу»[6]. А праз два гады быў набыты італьянскай «Аталянтай»[7]. Спартовец амаль адразу займеў сталую гульнявую практыку ў клюбе, аднак напраўду выкрыў свой патэнцыял трохі пазьней. Празь некалькі сэзонаў Гозэнс стаў адным з найлепшых скрайніх гульцоў Сэрыі А, пры гэтым добра гуляючы як у абароне, гэтак і ў атацы. Такія выступы не засталіся незаўважанымі іншымі клюбамі. Спачатку немец выправіўся да мілянскага «Інтэру» ў арэнду, але потым правы на футбаліста былі выкупленыя мілянскім клюбам. Поруч з клюбам Гозэнс дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2023 году, дзе зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме[8]. «Інтэр», аднак, зьведаў паразу ў тым матчы. У жніўні 2023 году далучыўся да бэрлінскага «Ўніёну»[9], зьесьніўшы сваю мару загуляць у Бундэсьлізе[10]. Паводле паведамленьняў прэсы, гэты пераход каштаваў нямецкаму клюбу 15 мільёнаў эўра[11]. 30 жніўня 2024 году Гозэнс перайшоў у італьянскую каманду Сэрыі А «Фіярэнтына» на правах арэнды з умоўным абавязацельствам выкупу[12].
Міжнародная
рэдагаваць25 жніўня 2020 году Гозэнс атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Нямеччыны[13]. Дэбют гульца адбыўся 3 верасьня ў матчы Лігі нацыяў 2020—2021 гадоў супраць зборнай Гішпаніі[14]. Футбаліст зьявіўся на пляцоўцы ў стартавым складзе. Гозэнс быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году, але на чэмпіянат сьвету 2022 году ня трапіў. На думку галоўнага трэнэра Гансі Фліка гульцу бракавала гульнявой практыцы.
Дасягненьні
рэдагаваць«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2022
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в worldfootball.net (мн.)
- ^ «Robin Gosens wechselt zu Vitesse Arnhem». FuPa.
- ^ «Gosens op huurbasis naar FC Dordrecht». Vitesse.
- ^ «Boeiende regioderby eindigt onbeslist (1–1)». RTV Rijnmond.
- ^ «Eredivisie: Heerenveen 1–2 FC Dordrecht». Total Dutch Football.
- ^ «Heracles heeft de smaak te pakken en legt transfervrije Vitessenaar vast». Voetbalprimeur.
- ^ «Robin Gosens all’Atalanta». Atalanta.
- ^ «Gosens-Frust nach Final-Pleite». Bild.
- ^ «Union verpflichtet Robin Gosens». FC Union.
- ^ «Neuer Rekordtransfer: Gosens’ Bundesliga-Traum wird bei Union wahr». Kicker.
- ^ «Union Berlin verpflichtet Nationalspieler Robin Gosens von Inter Mailand». RBB24.
- ^ «Gosens is a Fiorentina player!». ACF Fiorentina.
- ^ «Germany squad announcement: Atalanta’s Robin Gosens wins first call up». Deutsche Welle.
- ^ «90.+6! Gaya gleicht erst in der Schlusssekunde aus». Kicker.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball