Самір Ханданавіч
Самір Ханданавіч (па-славенску: Samir Handanovič; нарадзіўся 14 ліпеня 1984 году, Любляна, СФРЮ) — славенскі футбаліст італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» й нацыянальнай зборнай Славеніі, які выступае на пазыцыі брамніка.
Самір Ханданавіч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 ліпеня 1984[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 193 см[4] | |
Вага | 89 кг[4] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнацыянале | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2004 2004—2012 2005 2006 2006—2007 2012— |
Дамжале Удынэзэ → Трэвіза (арэнда) → Ляцыё (арэнда) → Рыміні (арэнда) Інтэрнацыянале |
7 (0) 182 (0) 3 (0) 1 (0) 39 (0) 374 (0) |
Зборныя | ||
2004—2015 | Славенія | 81 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Ханданавіч зьяўляецца выхаванцам славенскага клюбу «Дамжале», але за родны клюб ён амаль не гуляў. У 2004 годзе ён быў набыты «Ўдынэзэ», у якасьці дублёра для Моргана Дэ Санктыса й доўга аддаваўся ў арэнду. У 2006 годзе ён добра праявіў сябе, гуляючы за «Рыміні». У 2007 годзе Ханданавіч вярнуўся ва «Ўдынэзэ», але ўжо ня ў якасьці дублёра, а як асноўны галкіпэр. 4 ліпеня 2012 году Ханданавіч перайшоў у мілянскі «Інтэр». Сума трансфэру склала 11 мільёнаў эўра[5].
МіжнароднаяРэдагаваць
Ханданавіч дэбютаваў у складзе зборнай Славеніі 17 лістапада 2005 году ў матчы супраць зборнай Славаччыны. У 2010 годзе ў складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце сьвету ў ПАР.
Асабістае жыцьцёРэдагаваць
Бацькі Саміра маюць басьнійскае паходжаньне[6]. Стрыечны брат Саміра, Ясьмін Ханданавіч, таксама зьяўляўся футбольным галкіпэрам, але скончыў кар’еру. Браты часьцяком удваёх выклікаліся да табару нацыянальнай зборнай.
ДасягненьніРэдагаваць
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021, 2022
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б SAMIR HANDANOVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Samir Handanović // FBref.com (мн.)
- ^ а б Samir Handanovic // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ а б в г http://www.legaseriea.it/en/players/samir-handanovic/HNVSM
- ^ «Inter agree €11m fee for Handanovic, Udinese confirm». Goal.com.
- ^ «1 Samir HANDANOVIC». FIFA.com.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль на сайце Eurosport.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams