Коўл Палмэр

ангельскі футбаліст

Коўл Па́лмэр (па-ангельску: Cole Palmer; нар. 6 траўня 2002 году) — ангельскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і ўінгер «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Зважаецца адным з найлепшых маладых гульцоў у сьвеце, бо вядомы сваім спрытам, дрыблінгам і добрым пазыцыянаваньнем[2][3][4].

Коўл Палмэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 траўня 2002(2002-05-06)[1] (22 гады)
Рост 189 см
Пазыцыя атакуючы паўабаронца, вінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023
2023—
Манчэстэр Сіці
Чэлсі
19 (0)
28 (20)
Зборныя
2023— Ангельшчына 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Прыяднаўся да акадэміі «Манчэстэр Сіці» яшчэ хлопчыкам, калі яму было восем гадоў. Прайшоў праз усе ўзросты акадэміі ды быў капітанам у камандзе да 18 гадоў[5].

30 верасьня 2020 году Палмэр дэбютаваў у асноўнай камандзе «Сіці» ў матчы чацьвертага раунду Кубка футбольнай лігі[6], які скончыўся перамогай у гасьцях над «Бэрнлі» зь лікам 3:0. Першым голам адзначыўся 21 верасьня 2021 году ў хатняй перамозе зь лікам 6:1 над камандай Першай лігі «Ўікам Ўандэрэрз» у тым жа турніры[7]. 16 кастрычніка Палмэр зьявіўся ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Бэрнлі», і ў той жа дзень згуляў за каманду да 23 гадоў, дзе ўчыніў хет-трык[8]. 19 кастрычніка Палмэр забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў ў выязным матчы супраць «Бруге». Матч скончыўся перамогай з буйным лікам 5:1[9]. 6 жніўня 2023 году поруч з Эрлінгам Голянам адзначыўся голам у матчы Супэркубка Ангельшчыны, але гэта не дапамагло здабыць тытул.

1 верасьня 2023 году Палмэр склаў сямігадовую працоўную ўгоду з «Чэлсі»[10][11]. Паведамлялася, што пачатковая сума трансфэру склала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, але патэнцыйна яна магла павялічыцца на 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў[11]. Гулец запачаткаваў выступы ў кашулі новай дружыны на наступны дзень, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне ў хатняй гульні з «Нотынггэм Форэст». 7 кастрычніка забіў гол з пэнальці ў матчы супраць «Бэрнлі», а таксама адзначыўся галявой перадачай. Паўабаронца хутка замацаваўся ў складзе, але сам клюб адгуляў сэзон ня вельмі ўдала. Гулец стала забіваў за клюб, асабліва пасьляховым быў адрэзак напрыканцы сэзону. 30 сакавіка гулец адзначыўся дублем у матчы з «Бэрнлі», а ў наступным туры ўчыніў хет-трык у браму «Манчэстэр Юнайтэд». 15 красавіка Палмэр забіў чатыры галы ў браму «Эвэртану», а сам матч скончыўся зь лікам 6:0[12][13].

Міжнародная рэдагаваць

13 лістапада 2023 году Палмэр атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Ангельшчыны перад адборачнымі матчамі чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Мальты і Паўночнай Македоніі[14][15]. Гулец дэбютаваў 17 лістапада, выйшаўшы на замену на 61-й хвіліне ў матчы супраць зборнай Мальты на стадыёне «Ўэмблі»[16].

Дасягненьні рэдагаваць

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць