Радрыга Эрнандэс
Радры́га Эрна́ндэс Каска́нтэ (па-гішпанску: Rodrigo Hernández Cascante), скарочана Родры (па-гішпанску: Rodri; нар. 22 чэрвеня 1996 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Экспэрты зважаюць яго найлепшым апорным паўабаронцам у сьвеце і вядомы сваёй унівэрсальнасьцю, дакладнымі перадачамі і тактычнымі здольнасьцямі.
Радрыга Эрнандэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 чэрвеня 1996 (28 гадоў) | |
Рост | 190 см[1] | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2018 2018—2019 2019— |
Вільярэал 2 Вільярэал Атлетыка Мадрыд Манчэстэр Сіці |
42 (2) 63 (1) 34 (3) 174 (22) |
Зборныя | ||
2018— | Гішпанія | 57 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьРодры прайшоў праз акадэміі шэрагу клюбаў, у тым ліку мадрыдзкага «Атлетыка» і «Вільярэалу». Менавіта ў «Вільярэале» запачаткаваў сваю кар’еру, спачатку ў рэзэрвовай дружыне, а потым у галоўнай камандзе. Свой першы матч у складзе «падводнікаў» згуляў 17 сьнежня 2015 году ў матчы Кубка Гішпаніі супраць «Уэскі»[2]. 17 красавіка 2016 году зьявіўся на пляцоўцы ў матчы Ля Лігі супраць сталічнага «Раё Вальекана»[3]. Толькі ў 2017 годзе гулец стаў гульцом асноўнага складу, а ў канцы году працягнуў кантракт да 2022 году[4]. Свой першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі забіў 18 лютага 2018 году ў браму «Эспанёлу»[5].
24 траўня Родры далучыўся да «Атлетыка», склаўшы з сталічным клюбам працоўную ўгоду на пяць гадоў. Трансфэр паўабаронцы каштаваў «матрасьнікам» блізу 20 мільёнаў эўра[6]. Гулец адразу дэбютаваў у складзе новай каманды ў матчы Супэркубка УЭФА. У ліпені 2019 году гішпанец узгодніў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Сіці», які скарыстаўся пунктам кантракту аб тэрміновым выкупе футбаліста, які каштаваў 62,6 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэтая купля сталася для ангельскага клюбу новым рэкордам[7]. Родры пагадзіўся на пяцігадовы кантракт[8]. Ужо 4 жніўня гулец дэбютаваў у складзе каманды ў матчы Супэркубка Ангельшчыны супраць «Лівэрпула». Праз шэсьць дзён паўабаронца згуляў свой першы матч у Прэм’ер-лізе, дзе супернікам ягонай каманды быў «Ўэст Гэм Юнайтэд»[9]. 14 верасьня Родры адзначыўся забітым голам ў браму «Норыдж Сіці». Гулец адразу стаў футбалістам першай адзінаццатцы «Манчэстэр Сіці». Улетку 2022 году Родры працягнуў супрацу з клюбам, узгодніўшы кантракт да 2027 году[10]. Цікава, што цягам сэзону 2023—2024 году «Манчэстэр Сіці» зьведаў толькі тры паразы, і ў кожнай зь іх Родры адсутнічаў праз дыскваліфіцыю.
Міжнародная
рэдагавацьВыклікаўся да складу зборных Гішпаніі розных узростаў. Да нацыянальнай каманды ўпершыню быў выкліканы 16 сакавіка 2018 году на два таварыскія матчы супраць зборных Нямеччыны і Аргентыны[11]. Дэбютаваў 21 сакавіка ў матчы супраць нямецкай каманды, замяніўшы напрыканцы гульні Тыяга Алькантару[12]. На чэмпіянат сьвету 2018 году гулец ня трапіў у заяўку, але пасьля даволі часта выклікаўся на матчы Лігі нацыяў, згуляўшы ў тым ліку ў матчах супраць зборных Ангельшчыны і Харватыі[13]. Пасьля прыцягваўся да адборачных матчаў да чэмпіянату Эўропы 2020 году, а на самім фінальным турніры пры адсутнасьці Сэрхіё Бускетса выходзіў у цэнтар пляцоўцы ў матчах супраць зборных Польшчы і Швэцыі[14].
Дасягненьні
рэдагаваць«Атлетыка»:
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2018
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2021, 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2023
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2019
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2023
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2023
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.premierleague.com/players/16286/Rodri/overview
- ^ «Trigueros remonta al Huesca y certifica el pase sin presumir». AS.
- ^ «Dos misiles de Guerra y Miku hunden al Submarino». AS.
- ^ «El Villarreal CF renueva a Barbosa y Rodrigo». Villarreal CF.
- ^ «Granero cambia la realidad». Marcaю
- ^ «Cláusula de 70 millones para Rodri». Marca.
- ^ «Rodri: Manchester City pay £62.6m release clause for Atletico Madrid's Spain midfielder». BBC Sport.
- ^ «City complete Rodri deal». Manchester City F.C.
- ^ «Raheem Sterling gives his verdict on Rodri’s Premier League debut and VAR in Man City win». Manchester Evening News.
- ^ «Rodrigo agrees new City contract». Manchester City F. C.
- ^ «Parejo, Marcos Alonso y Rodri, novedades en la lista de la selección española». El País.
- ^ «Rodri, el décimo debutante con Lopetegui en la Selección». AS.
- ^ «España 6-0 Croacia: resultado, resumen y goles». AS.
- ^ «Slovakia vs Spain: Euro 2020 Preview». The Republic.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball