Фэдэрыка Дымарка
Фэдэры́ка Дыма́рка (па-італьянску: Federico Dimarco; нар. 10 лістапада 1997 году) — італьянскі футбаліст, абаронца клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Фэдэрыка Дымарка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 лістапада 1997[1][2][3] (26 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнацыянале | |
Нумар | 32 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2017 2016 2016—2017 2017—2018 2018— 2018—2019 2020—2021 |
Інтэрнацыянале → Асколі (арэнда) → Эмпалі (арэнда) Сіён Інтэрнацыянале → Парма (арэнда) → Вэрона (арэнда) |
1 (0) 15 (0) 12 (0) 9 (0) 102 (11) 13 (1) 48 (5) |
Зборныя | ||
2022— | Італія | 24 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец акадэміі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у складзе клюбу ў веку 17 гадоў матчы Лігі Эўропы супраць азэрбайджанскага «Карабаху»[4][5]. Дымарка ў тым матчы выйшаў на зьмену Данілё Д’Амброзіё на 84-й хвіліне. У Сэрыі А першы матч гулец правёў 31 траўня 2015 году супраць «Эмпалі». Гэта быў апошні матч сэзону, а сам абаронца зьявіўся на пляцоўцы замест Радрыга Палясіё на 89-й хвіліне[6]. У студзені 2016 году Дымарка выправіўся ў арэнду ў клюб Сэрыі Б «Асколі»[7]. Па сканчэньні сэзону на правах арэнды далучыўся да «Эмпалі», але ня здолеў дапамагчы клюбу захаваць месца ў найвышэйшым дывізіёне.
Улетку 2017 году Дымарка быў набыты швайцарскім «Сіёнам» за 3,91 млн эўра, але ўжо праз год за 7 млн эўра вярнуўся назад у мілянскі клюб[8]. Па вяртаньні ў «Інтэр» гулец зноў бавіў час у арэндах, абараняючы колеры «Пармы», а потым «Вэроны». З сэзону 2021—2022 гадоў пачаў стала выступаць у асноўным складзе «Інтэрнацыянале». У сьнежні 2021 году падоўжыў працоўнае пагадненьне з клюбам да чэрвеня 2026 году[9].
Міжнародная
рэдагавацьПрыцягваўся да матчу юніёрскай, юнацкай і моладзевай зборных Італіі. Толькі пасьля таго як замацаваўся ў складзе «Інтэрнацыянале» пачаў таксама выклікацца да нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбютаваў у складзе зборнай 16 лістапада 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Альбаніі, які скончыўся перамогай апэнінцаў зь лікам 1:3. Праз чатыры дні гулец таксама згуляў 90 хвілінаў матчу супраць зборнай Аўстрыі ў чарговай таварыскай сустрэчы.
Дасягненьні
рэдагаваць«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2024
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021, 2022, 2023
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Federico Dimarco // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в FEDERICO DIMARCO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Federico Dimarco // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Federico Dimarco». UEFA Europa League.
- ^ «Qarabağ hold Inter but fall short». UEFA.
- ^ «Inter, Mancini è di parola: esordio per Federico Dimarco, il piccolo Alaba». La Gazzetta dello Sport.
- ^ «Federico Dimarco all’Ascoli». Inter Milan.
- ^ «Calciomercato». Lega Serie A.
- ^ Campanale, Susy (23.12.2021). «'Lifelong Inter fan' Dimarco extends contract». Football Italia.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball