Андрэ Анана
Андрэ́ Анана́ (па-француску: André Onana; нар. 2 красавіка 1996 году) — камэрунскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Камэруну.
Андрэ Анана | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 1996[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 24 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2022 2022—2023 2023— |
Аякс Інтэрнацыянале Манчэстэр Юнайтэд |
148 (0) 24 (0) 50 (0) |
Зборныя | ||
2016— | Камэрун | 42 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагаваць«Аякс»
рэдагавацьАнана ў нарадзіўся ў Камэруне і, дзякуючы адмысловай фундацыі Самюэля Это’о, атрымаў магчмасьць у 2010 годзе далучыцца да акадэміі «Барсэлёны»[4]. Да прафэсійнай дружыны гулец не далучыўся, бо ў пачатку студзеня 2015 году вырашыў выправіцца ў Нідэрлянды, дзе склаў пагадненьне з амстэрдамскім «Аяксам». Далучыўся да моладзевай дружыны клюбу, за якую дэбютаваў у лютым таго ж году. Ужо наступным годам 20 жніўня камэрунец дэбютаваў у асноўнай камандзе «Аяксу» ў матчы супраць «Вілем II». Менавіта з таго сэзону 2016—2017 году трывала заняў месца ў браме амстэрдамцаў. У траўні 2017 гулец працягнуў кантракт з клюбам да 2021 году[5]. У сакавіку 2019 году ён зрабіў яшчэ адное падаўжэньне дамовы да чэрвеня 2022 году[6]. У лістападзе 2019 году ў інтэрвію выказаў цікавасьць да ангельскай Прэм’ер-лігі[7]. У лютым 2021 году брамніку забаранілі гуляць на працягу 12 месяцаў пасьля таго, як УЭФА выявіў станоўчае тэставаньне на забароненае рэчыва фурасэмід. «Аякс» апэляваў на вырак арганізацыі, спасылаючыся на памылковае ўжываньне жонкавых лекаў[8]. У выніку тэрмін забароны быў зьніжана да дзевяці месяцаў арбітражным спартовым судом ў чэрвені[9]. 24 лістапада 2021 году, адбыўшы дыскваліфікацыю, брамнік вярнуўся на поле ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Бэшыкташу». Матч скончыўся перамогай «Аякса» зь лікам 2:1. У траўні 2022 году стала вядома аб сыходзе гульца з клюбу па сканчэньні сэзону.
«Інтэрнацыянале»
рэдагаваць1 ліпеня 2022 году «Інтэрнацыянале» афіцыйна пацьвердзіў ад складаньні з Ананам пяцігадовай угоды[10].
Міжнародная
рэдагавацьАнана мае на сваім рахунку выступы ў складзе моладзевай зборнай Камэруну. У нацыянальную зборную быў запрошаны на таварыскую гульню супраць зборнай Францыі ў траўні 2016 году[11], але дэбют гульца прыпаў на пераможны таварыскі матч супраць зборнай Габону ў верасьні таго ж году. Галкіпэр абараняў браму сваёй дружыны ў матчы за трэцяе месца на Кубку афрыканскіх нацыяў 2021 году супраць зборнай Буркіна-Фасо[12].
Дасягненьні
рэдагаваць«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2019, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2019, 2021
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2019
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2022
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в André Onana // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в André Onana // FBref (мн.)
- ^ а б в Andre Onana // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Onana would „rather stay with Ajax“ than compete at African Cup of Nations». Ajax Daily.
- ^ Oluwashina Okeleji (17.05.2017). «Onana commits future to Ajax until 2021». BBC Sport.
- ^ Njie Enow (29.03.2019). «Andre Onana: Cameroon goalkeeper extends contract with Ajax». BBC Sport.
- ^ «Cameroon keeper Andre Onana open to Premier League move». BBC Sport.
- ^ «Ajax goalkeeper Andre Onana given 12-month doping ban». The Athletic.
- ^ «Andre Onana: Cameroon and Ajax keeper has doping ban reduced». BBC Sport.
- ^ «Inter Milan sign Cameroon keeper Onana from Ajax». BBC Sport.
- ^ «Cameroon’s Moukandjo to miss friendly against France». BBC Sport.
- ^ «Cameroon beats Burkina Faso to end AFCON 2021 in third place». Africa News.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball