Уладзіслаў Васілючак
Уладзіслаў Васілючак (нарадзіўся 28 сакавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага «Турану».
Уладзіслаў Васілючак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 сакавіка 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 80 кг[2] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Туран | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2019 | Нёман Горадня | 11 (0) |
2016 | → Мікашэвічы | 9 (0) |
2016 | → Смаргонь | 5 (0) |
2017—2018 | → Гарадзея | 15 (0) |
2019 | → Ліда | 13 (0) |
2019 | → Іслач | 0 (0) |
2020—2021 | Іслач | 18 (0) |
2022 | Нёман Горадня | 15 (0) |
2023 | Слуцак | 13 (0) |
2023 | Кяпаз | 6 (0) |
2024— | Туран | |
Зборныя | ||
2012 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2013—2016 | Беларусь (да 21) | 37 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец лідзкай ДЮСШ. З 2011 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». З сэзону 2013 году канчаткова замацаваўся ў якасьці трэцяга брамніка, гуляючы за дубль. Доўгі час гульцу бракавала мажлівасьці дэбютаваць у асноўнай камандзе. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандар Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сэзон 2015 году Васілючак распачаў ужо ў якасьці асноўнага брамніка гарадзенцаў. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у першым складзе каманды ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазьней, аднак, пачаў саступаць месца ў асноўным складзе Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 году Васілючак прапусьціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасьля чаго больш не зьяўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015 году.
У пачатку 2016 году праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, скончыўся анічым[3]. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Горадню, але новы кантракт не складаў, бо жадаў мець рэгулярную гульнявую практыку, якую трэнэрскі штаб клюбу ня мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» плянавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду»[4], аднак у лідзкім клюбе ўжо знайшлі іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 году нарэшце падпісаў новы кантракт зь «Нёманам» да сканчэньня 2018 году[5] У красавіку 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Смаргонь» да канца сэзону[6]. У ліпені 2016 году ізноў на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[7], дзе стаў асноўным брамнікам, але ня здолеў выратаваць клюб ад вылету ў Першую лігу.
У сьнежні 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея» да канца сэзону 2017 году[8]. Пачынаў сэзон 2017 году другім брамнікам, а пазьней пачаў чаргавацца на полі зь Мікалаем Раманюком. Па заканчэньні ў лістападзе году вярнуўся ў «Нёман», але ўжо ў сьнежні 2017 году арэнда была падоўжаная яшчэ на адзін сэзон[9]. У першай палове 2018 году згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[10], вярнуўшыся ў «Нёман» з арэнды[11]. У другой палове сэзону 2018 году заставаўся ў гарадзенскім клюбе, дзе быў другім брамнікам, а таксама гуляў за дубль. У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сэзону[12], дзе быў асноўным брамнікам. У ліпені 2019 году аддадзены ў арэнду клюбу «Іслач»[13]. У 2020 годзе, скасаваўшы дамову з гарадзенцамі, склаў паўнавартасную дамову з прысталічным клюбам. У сэзоне 2020 году быў другім брамнікам пасьля Ягора Хаткевіча, а ў 2021 годзе нарэшце замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[14]. Неўзабаве выправіўся на прагляд у гарадзенскі «Нёман» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клюбам[15]. Пачынаў сэзон 2022 году на лаўцы запасных, а зь лета замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у казаскім «Кызылжары» і расейскім «Дынама» з Махачкалы, але камандам не падышоў. У выніку ў сакавіку 2023 году ўзмоцніў склад «Слуцка»[16], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[17] і неўзабаве стаў гульцом азэрбайджанскага «Кяпазу»[18]. Пакінуў каманду ў лютым 2024 году[19]. У красавіку 2024 году падпісаў кантракт з казаскім «Туранам»[20].
Міжнародная
рэдагавацьУлетку 2013 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Гішпаніі. 9 верасьня 2013 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць аднагодак з Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе, правёўшы на турніры ўвесь матч супраць зборнай Буркіна-Фасо (0:0).
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | –20 |
Смаргонь | 2016 | Першая ліга | 5 | –4 |
Граніт | Найвышэйшая ліга | 9 | –20 | |
Гарадзея | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | –18 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | –3 | |
Нёман | 1 | –3 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Vladislav Vasilyuchek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://www.fcneman.by/by/komanda/main/1.html
- ^ Просмотр Василючека в «Крыльях Советов» не завершился подписанием контракта (рас.)
- ^ Football.by: Василючек перейдет в «Лиду» на правах аренды (рас.)
- ^ Владислав Василючек до 2018 года продлил контракт с "Неманом" (рас.)
- ^ «Неман» отдал Владислава Василючека в аренду «Сморгони» (рас.)
- ^ Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом» (рас.)
- ^ «Неман» отдал Василючека в аренду «Городее» (рас.)
- ^ Василючек на два года продлил контракт с «Неманом» и вновь уедет в аренду в «Городею» (рас.)
- ^ Василючек покинул "Городею" (рас.)
- ^ Василючек покинул «Городею» (рас.)
- ^ «Неман» отдал Василючека в аренду «Лиде» (рас.)
- ^ «Ислочь» арендовала у «Немана» Василючека (рас.)
- ^ Четыре игрока покинули "Ислочь" (рас.)
- ^ Василючек вернулся в "Неман" (рас.)
- ^ Василючек пополнил ряды "Слуцка" (рас.)
- ^ "Слуцк" расстался с Василючеком и остался с 40-летним Панкратовым (рас.)
- ^ Владислав Василючек заключил контракт с "Кяпазом" (рас.)
- ^ Владислав Василючек покинул "Кяпаз" (рас.)
- ^ Владислав Василючек заключил контракт с "Тураном" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Нёману» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball