Кызылжар Петрапаўл
«Кызылжа́р» (па-казаску: Qyzylzhar) — казаскі футбольны клюб зь Петрапаўла. Заснаваны ў 1968 годзе пад назвай «Авангард».
Кызылжар | |
Поўная назва | Қызылжар футбол клубы |
---|---|
Заснаваны | 1968 |
Горад | Петрапаўл, Казахстан |
Стадыён |
Карасай Умяшчальнасьць: 11 000 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023 | 5 месца |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб паўстаў за савецкім часам ў 1968 годзе і доўгі час меў назвы характэрныя для іншых клюбаў у СССР, як то «Авангард» і «Мэталіст», чаргуючы іх. Ужо ў незалежным Казахстане яшчэ як «Мэталіст» дружына брала ўдзел у дэбютным айчынным першынстве, але заняла 16 месца і спыніла свае выступы празь фінансавыя варункі. Толькі пасьля таго як новым акімам вобласьці стаў Даніял Ахмэтаў клюб паўстаў нанова, але пад назовам «Ясіль», і атрымаў фінансаваньне зь бюджэту. У той залаты час клюб двойчы здабываў срэбныя мэдалі чэмпіянату ў 1999 і 2000 гадах, а таксама дасягаў фіналу Кубка Казахстану ў тым жа 2000 годзе. Сэзон 2001 году каманда скончыла на трэцім радку. У 2009 годзе зьмянілася назва клюбу, цяпер ён меўся менавацца «Кызылжарам», што адсылае да спрадвечнай назвы гораду па-казаску.