Дынама Махачкала

расейскі футбольны клюб

«Дына́ма» (па-расейску: Динамо) — расейскі футбольны клюб з гораду Махачкалы. Заснаваны ў 1927 годзе, аднак пазьней клюб быў ліквідаваны. Сучасны клюб быў створаны на грунце клюбу «Махачкала» ў 2001 годзе.

Дынама
Поўная назва АНО «Футбольный клуб „Динамо“»
Заснаваны 1927
Горад Махачкала, Расея
Стадыён Анжы-Арэна
Умяшчальнасьць: 24 173
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 Першая ліга, 2 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
dinamo-mx.ru (рас.)

Гісторыя

рэдагаваць

Спартовае таварыства «Дынама» ў Махачкале было створана ў 1927 годзе. Праз год па стварэньні для таварыства быў пабудаваны стадыён. Доўні час менавіта «Дынама» было лідэрам дагестанскага футболу, толькі пазьней саступіўшы гэтую пазыцыю «Анжы». З 1937 па 1940 гады «Дынама» чатыры разы запар здабывала тытул чэмпіёна Дагестану. У 1946 годзе каманда чарговы раз стала чэмпіёнам рэгіёну, пасьля чаго клюб дэбютаваў у чэмпіянаце СССР у зоне «Паўночны Каўказ». Паводле вынікаў першага сэзоне каманда фінашавала на сёмым месцы пры васьці ўдзельніках, пасьля чаго ажно да 1958 году «Дынама» не брало ўдзел у турнірах узроўню СССР. У 1950-я гады дружына адзначалася некалькі разоў перамогамі ў чэмпіянаце Дагестану.

У 1958 годзе клюб вярнуўся да ўдзелу ў чэмпіянаце СССР, выступаючы пад назовам «Тэмп» у Першай лізе, якая тады мела назву Кляса Б. У 1960 годзе каманда зноў пачала карыстаць назоў «Дынама», выступаючы ў другім і трэцім дывізіёнах савецкага чэмпіянату, што цягнулася ажно да распаду СССР. У 1993 годзе «Дынама» пачало спаборнічаць у Другой лізе чэмпіянату Расеі, але ўжо ў наступным годзе каманда зьнялася з розыгрышу. Пасьля дружына гуляла ў Трэцяй лізе, маючы ў 1996—1997 гадах назву «Дынама-Імамат». У 1998 годзе махачкалінскі клюб зноў спаборнічаў у Другой лізе. Асаблівых посьпехаў камандзе бракавала. У 2007 годзе «Дынама» было пазбаўленае ліцэнзіі, што вымусіла каманду працягваць гуляць толькі на аматарскім узроўні.

29 чэрвеня 2021 году было афіцыйна абвешчана аб адраджэньні «Дынама» на грунце клюбу «Махачкала»[2][3]. Стварэньня адбылося з ініцыятывы кіраўніцтва Дагестану і асабіста часова выконваючага абавязкі кіраўніка рэспублікі Сяргея Мелікава[4][5]. Пры гэтым раней плянавалася, што назву «Дынама» прыдбае іншы махачкалінскі клюб. У першым жа сэзоне па адраджэньні «Дынама» заняло першае месца ў сваёй групе Другога дывізіёну ФНЛ і здабыў месца ў першай лізе[6]. Перад пачаткам сэзону 2023—2024 гадоў дружыну ачоліў Курбан Бердыеў[7]. 20 траўня 2024 году, за тур да сканчэньня першынства Першай лігі, каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прасунулася ў Прэм’ер-лігу[8].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць