Ягор Хаткевіч

беларускі футбаліст

Ягор Хаткевіч (нарадзіўся 9 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага клюбу «Атыраў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Ягор Хаткевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 ліпеня 1988(1988-07-09)[1] (36 гадоў)
Рост 196 см
Вага 91 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атыраў
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 БАТЭ 0 (0)
2006 Ліда 7 (0)
2007—2008 Партызан Менск 1 (0)
2008 Юнселе[d] 12 (0)
2009 Віцебск 0 (0)
2010—2012 Рэчыца-2014 83 (0)
2013 Гомель 21 (0)
2014—2015 Нафтан 32 (0)
2016—2017 Тарпэда-БелАЗ 16 (0)
2018—2020 Іслач 71 (0)
2021—2022 Дынама Менск 50 (0)
2023—4 Атыраў 26 (0)
Зборныя
2020—2022 Беларусь 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 кастрычніка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 году гуляў за клюб пятага швэдзкага дывізіёну[3]. З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 году стаў гульцом «Гомля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасьля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 году, пасьля прыходу ў клюб Артура Лясько, стаў чаргавацца зь ім на пазіцыі брамніка.

У студзені 2014 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтану» стаў другім брамнікам пасьля Ігара Даўгялы. Сэзон 2015 году пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазыцыі пасьля траўмы Даўгялы. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[7]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазьней у лістападзе заняў месца ў аснове. У сэзоне 2019 году стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[8]. У сьнежні 2020 году па сканчэньні кантракту пакінуў прысталічны клюб[9] і неўзабаве падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[10]. У пачатку сэзона 2021 году чаргаваўся ў складзе зь Яўгенам Памазанам, а зь лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасьці ясноўнага брамніка каманды. У сьнежні 2022 году па сканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[11].

У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з казаскім «Атыраў» і ў лютым склаў угоду з клюбам[12]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[13].

Міжнародная

рэдагаваць

У кастрычніку 2019 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 23 –28
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 6 –10
2017 Найвышэйшая ліга 10 –7
Іслач 2018 Найвышэйшая ліга 13 –14

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць