Уладзімер Хвашчынскі

беларускі футбаліст

Уладзімер Хвашчынскі (нарадзіўся 10 траўня 1990 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Дынама». У 2012—2013 гадах правёў 4 гульні за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 1 гол. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году.

Уладзімер Хвашчынскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 траўня 1990(1990-05-10)[1] (34 гады)
Рост 179 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012 Дынама Берасьце 90 (17)
2013—2014 Дынама Менск 30 (3)
2014 Менск 16 (6)
2015 Менск 25 (10)
2016—2018 Дынама Менск 76 (23)
2019—2020 Шахцёр Салігорск 12 (1)
2020 Менск 13 (5)
2020—2021 Дынама Менск 17 (4)
2021 Касьпі 7 (0)
2022 Менск 27 (20)
2023—4 Дынама Менск 32 (7)
Зборныя
2009 Беларусь (да 19)[d]
2010—2012 Беларусь (да 21) 8 (0)
2012—2023 Беларусь 8 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Уладзімер зьяўляецца выхаванцам берасьцейскгаа футболу. Скончыўшы школу, паступіў ва Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 2008 годзе й паралельна быў залічаны ў склад берасьцейскага «Дынама». У 2012 годзе, пасьля таго як клюб пакінулі Дзьмітры Мазалеўскі й Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.

11 студзеня 2013 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» тэрмінам на 3 гады[3]. Сваю першую гульню ў чэмпіянаце Беларусі за «бела-блакітных» правёў 31 сакавіка ў матчы супраць дзейнага чэмпіёну краіны барысаўскага БАТЭ, які праходзіў у Жодзіне. Матч скончыўся зь лікам 1:1, а Ўладзімер нічым асабіста ня вылучыўся.

У ліпені 2014 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[4]. У сакавіку 2015 году па скасаваньні кантракту зь менскім «Дынама» падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[5]. У лютым 2016 году ізноў падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[6].

Спачатку ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, але ўлетку, пасьля прыходу на пасаду галоўнага трэнэра Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам менчукоў. У выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Эўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сэзон[7], а ў жніўні 2017 году — да сканчэньня сэзону 2018 году[8]. У сэзоне 2017 году заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сэзон адзначыўся 10 галамі (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Эўропы).

Сэзон 2018 году пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе. З верасьня зноў стаў часьцей выходзіць на замену. Усяго за сэзон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Эўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2018 году пакінуў «Дынама»[9]. У студзені 2019 году далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[10]. Нападнік у новым клюбе ня даў рады, бо звычайна толькі часам выходзіў на замену. У сакавіку 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Менск»[11], дзе стаў гульцом першай адзінаццаткі. У ліпені 2020 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Салігорск[12] і скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[13].

У студзені 2022 году падпісаў аднагадовы кантракт зь «Менскам»[14]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сэзоне 2022 году адзначыўся 20 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, што стала найлепшым паказьнікам для беларускіх гульцом з 2007 году. Паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[15]. У сьнежні 2022 году вярнуўся ў сталічнае «Дынама»[16].

Міжнародная

рэдагаваць

14 лістапада 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Ізраілю. 25 сакавіка 2013 году забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Канады, аднак пасьля гэтага амаль 10 гадоў не выклікаўся ў зборную. 17 лістапада 2022 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Сырыі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Берасьце 2012 Найвышэйшая ліга 28 9
Дынама Менск 2013 Найвышэйшая ліга 25 3
2014 Найвышэйшая ліга 5 0
Менск 16 6
2015 Найвышэйшая ліга 25 10
Дынама Менск 2016 Найвышэйшая ліга 21 8
2017 Найвышэйшая ліга 28 9
2018 Найвышэйшая ліга 27 6
Шахцёр 2019 Найвышэйшая ліга 12 1
Менск 2020 Найвышэйшая ліга 13 5
Дынама Менск 10 3
2021 Найвышэйшая ліга 7 1
Менск 2022 Найвышэйшая ліга 27 20
Дынама Менск 2023 Найвышэйшая ліга 20 6
  1. ^ а б в Vladimir Khvashchinski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://fcminsk.by/player/vladimir-hvashhinskij/
  3. ^ Хващинский перешел в минское «Динамо»(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
  4. ^ «Минск» арендовал Хващинского (рас.)
  5. ^ Владимир Хващинский подписал контракт с «Минском» (рас.)
  6. ^ Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским «Динамо» (рас.)
  7. ^ Минское "Динамо" продлило контракт с Хващинским (рас.)
  8. ^ Хващинский продлил контракт с минским "Динамо" (рас.)
  9. ^ Минское «Динамо» объявило об уходе Хващинского (рас.)
  10. ^ Хващинский продолжит карьеру в «Шахтере» (рас.)
  11. ^ "Минск" арендовал у "Шахтера" Хващинского (рас.)
  12. ^ Владимир Хващинский вернулся в Солигорск (рас.)
  13. ^ Владимир Хващинский вернулся в "Шахтер", но ненадолго (рас.)
  14. ^ Шрамченко и Хващинский будут защищать цвета "Минска" (рас.)
  15. ^ АБФФ назвала Владимира Хващинского лучшим футболистом Беларуси 2022 года (рас.)
  16. ^ Владимир Хващинский официально вернулся в минское "Динамо" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць